Пітэр Клас (нідэрл.: Pieter Claesz; каля 1597, Берхем — 1 студзеня 1661, Харлем) — галандскі мастак, майстар нацюрморта.

Пітэр Клас
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1596[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1661(1661-01-01)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Нікалас Пітэрс Берхем
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт
Мастацкі кірунак Залаты век галандскага жывапісу[d]
Уплыў на Нікалас Пітэрс Берхем
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб ранніх гадах Класа амаль нічога невядома. У 1617 годзе ён ажаніўся ў Харлеме, у 1620 годзе ў яго нарадзіўся сын Нікалас, будучы вядомы мастак-пейзажыст.

Разам з Хеда Клас з’яўляецца заснавальнікам харлемскай школы нацюрморта. Яго нацюрморты падзяляюцца на дзве групы. Да першай адносяцца «сняданкі» і «банкеты». На іх звычайна намаляваны збаны, куфлі, фарфор, хлеб, сыр, віно, вустрыцы, рыба, птушка, вяндліна, масліны і арэхі. Вельмі часта ён выкарыстоўваў лімон. Да другой адносяцца творы папулярнай у той час у Галандыі разнавіднасці нацюрморта «ванітас», у якіх пры дапамозе сімвалаў — свечкі, чэрапа, гадзіннікаў, музычных інструментаў, старадаўніх кніг і т. п. — выяўляецца біблейская канцэпцыя мітуслівасці жыцця.

Зноскі

  1. https://www.rijksmuseum.nl/nl/rijksstudio/kunstenaars/pieter-claesz Праверана 14 снежня 2018.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.