Пітэр Лакс
Пітэр Дэвід Лакс (венг. Lax Péter Dávid, англ. Peter David Lax; нар. 1 мая 1926, Будапешт) — амерыканскі матэматык, лаўрэат прэміі Вольфа 1987 года.
Пітэр Лакс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 мая 1926[1][2][…] (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d] і прыкладная матэматыка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Kurt O. Friedrichs[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Будапешце, у яўрэйскай сям’і. Бацькі (Генры Лакс і Клара Корнфельд) былі урачамі. У 1941 годзе ўся сям’я збегла з краіны ў Нью-Ёрк. З 19-гадовага ўзросту прымаў удзел у Манхэтэнскім праекце — праграме па распрацоўцы ядзернай зброі. У 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Лакс з’яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, а таксама працаваў у Курантаўскім інстытуце матэматычных навук.
Поле дзейнасці Лакса шматграннае: у прыватнасці, у яго ўваходзіла вывучэнне інтэграваныя сістэм, ударнай хвалі, гідрадынамікі. Ён таксама зрабіў істотны ўнёсак у развіццё тэорыі салітонаў. З яго імем звязаны такія матэматычныя дасягненні і лікавыя метады як лема Лакса — Мільграма, тэарэма эквівалентнасці Лакса, схема Лакса — Фрыдрыхса, схема Лакса — Вендрофа, ўмова энтрапіі Лакса і тэорыя Лакса — Левермора, ураўненне Лакса.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Peter Lax // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Lax // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ 5,0 5,1 https://books.google.hu/books?id=vYlIDQAAQBAJ&pg=PA451&lpg=PA451&dq=%22Stuyvesant+High+School%22+Lax+P%C3%A9ter&source=bl&ots=jRGbuSsEe4&sig=ACfU3U0_0-54b1Ya8wwZkoK89_n9pQmPqg&hl=hu&sa=X&ved=2ahUKEwj9mPXVzYPgAhUOy6QKHZEXAIIQ6AEwC3oECBMQAQ#v=onepage&q=%22Stuyvesant%20High%20School%22%20Lax%20P%C3%A9ter&f=false
- ↑ 6,0 6,1 Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-51006.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ https://www.siam.org/prizes-recognition/fellows-program/all-siam-fellows Праверана 17 ліпеня 2021.