Пітэр Пэн (фільм, 1987)
«Пітэр Пэн» — двухсерыйны музычны фільм па творы Дж. Бары пра Пітэра Пэна рэжысёра Леаніда Нячаева, зняты ў 1987 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм».
Пітэр Пэн | |
---|---|
Жанр | фільм-казка[d], музычны фільм[d] і сямейны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 135 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1987 |
IMDb | ID 0385166 |
Сюжэт
правіцьНовы год у сям’і Дарлінг праходзіць весела, а потым бацькі адпраўляюцца ў госці. У дом, дзе спяць дзеці — Вэндзі, Джон і Майкл, прабіраецца незвычайны хлопчык, Пітэр Пэн са сваёй феяй Дзінь-Дзінь. Ён вучыць дзяцей лётаць, а потым захапляе іх за сабой на свой чароўны востраў, дзе жывуць русалкі, індзейцы, піраты і згубленыя хлапчукі.
Капітан піратаў Джэймс Крук будуе планы захапіць сабе ўвесь чароўны востраў, каб назваць яго сваім імем. Пасля доўгага супрацьстаяння, хлапчукі Пітэра перамагаюць піратаў, пасля чаго Дзінь-Дзінь адпраўляе Вэндзі з братамі дадому. Там дзеці шчасліва сустракаюцца з бацькамі.
Калі Пітэр Пэн праз нейкі час прылятае за Вэндзі, ён знаходзіць, што яна даўно вырасла і ў яе ёсць дачка — зараз на чароўны востраў ляціць яна…