Пітэр Эбдан
Пітэр Эбдан (англ.: Peter Ebdon; нар. 27 жніўня 1970, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2002 года і пераможца яшчэ васьмі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу (1996—1997, 2002—2003), з сезона 1994/1995 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16. Адзін з дванаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2006) і чэмпіянат свету (2002) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны (акрамя турніру Мастэрс). За сваю кар’еру выканаў дзве максімальныя серыі.
Пітэр Эбдан
англ.: Peter Ebdon | |
Дата нараджэння: | 27 жніўня 1970[1][2] (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1991 — ... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 3 (07.05.1996–05.05.1997 07.05.2002–05.05.2003) |
Цяперашні рэйтынг: | 32 (4 красавіка 2016) |
Прызавыя грошы: | > £3,400,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: Strachan Open 1992, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1992) |
Колькасць соценных серый: | 351 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 9 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 4 |
Чэмпіён свету: | 2002 |
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 21 года, перамогшы на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1990 годзе, і ўжо ў дэбютным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету. У 1994 годзе здабыў першы рэйтынгавы тытул, стаўшы пераможцам Гран-пры, а таксама атрымаў уайлдкард на турнір Мастэрс у пачатку наступнага года, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 у наступным сезоне. У сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналаў двух найбуйнейшых спаборніцтваў — чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету — дзе саступіў Стывену Хендры (12:18), а ў наступным сезоне падняўся на трэці радок у рэйтынгу. У 2002 годзе ў другі выйшаў у фінал сусветнага першынства на Стывена Хендры і перамог у вырашальным фрэйме (18:17), зноў падняўшыся на трэці радок у рэйтынгу ў наступным сезоне. У 2006 годзе гуляў у фінале чэмпіянату свету ў трэці раз, саступіўшы Грэму Доту (14:18), і ўпершыню перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, які стаў яго другім тытулам Трайной кароны і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар’еры. Пасля гэтага яшчэ два разы перамог на адкрытых чэмпіянатах Кітая ў 2009 і 2012 гадах, пры чым, здабыўшы тытул 2012 года ў 41-гадовым узросце, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага турніру з 2004 года. На турніры Мастэрс, адзіным спаборніцтве Трайной кароны, якое не выйграваў Эбдан, два разы даходзіў да паўфіналаў у 1995 і 2005 годзе.
У агульнай колькасці займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу два сезоны. Апроч дзевяці рэйтынгавых спаборніцтваў, выйграў яшчэ чатыры нярэйтынгавыя турніры. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 350 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за тры мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Зноскі
Спасылкі
правіцьПітэр Эбдан на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Пітэра Эбдана на CueTracker.net (англ.)