Пітэр дэ Хох ці дэ Хоох (нідэрл. Pieter de Hooch, Hoogh або Hooghe; 20 снежня 1629, Ратэрдам — 24 сакавіка 1684, Амстэрдам) — галандскі жывапісец, які, як і яго сучаснік Вермеер, спецыялізаваўся на маляванні паўсядзённых інтэр’ераў. Аб жыцці гэтага найвядомага майстра жанравага жывапісу захавалася вельмі мала звестак.

Пітэр дэ Хох
нідэрл.: Pieter de Hooch
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 снежня 1629(1629-12-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1684(1684-03-24)[4] (54 гады) ці 1683[5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр жанравы жывапіс[8], пейзаж, бытавы жанр[2] і партрэт[2]
Мастацкі кірунак барока і Залаты век галандскага жывапісу[d][9]
Уплыў Нікалас Пітэрс Берхем і Ludolf de Jongh[d]
Уплыў на Hendrick van der Burgh[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дэ Хох, сын муляра і павітухі, належаў да нізоў галандскага грамадства. З 1645 па 1647 год ён праходзіў навучанне ў Нікаласа Берхема ў Харлеме. У 1650 годзе дэ Хох далучыўся да купца Юстуса дэ ла Гранжа, разам з якім ездзіў у Лейдэн, Гаагу і Дэлфт, дзе ён пасяліўся ў 1652 годзе. У вопісе маёмасці дэ ла Гранжа згадваецца 11 палотнаў дэ Хоха. У маладосці ён, як і іншыя мастакі сярэдзіны стагоддзя, працаваў над грубаватымі жанравымі сцэнкамі, часцяком яны паказваюць салдат у карчмах і на стайнях. У гэты час ён знаходзіўся пад уплывам творчасці Карэла Фабрыцыуса і Нікаласа Маса.

У 1654 годзе ажаніўся з Янецье ван дэр Бюрх, якая нарадзіла яму пасля 7 дзяцей.

У 1655 г. быў прыняты ў мясцовую гільдыю мастакоў.

Каля 1658 г. стыль дэ Хоха змяніўся, і адкрыўся найбольш значны перыяд яго творчасці. Па тонкасці пісьма і геаметрычнай дакладнасці кампазіцыйнага разліку яго творы маюць шмат агульнага з працамі Вермеера.

Зноскі