Піт Паўлаў

беларускі музыка

Піт Па́ўлаў (нарадзіўся 7 лістапада 1966, Слуцк) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў «N.R.M.», «Pete-Paff», «Garadzkija»[1].

Піт Паўлаў
Канцэрт «N.R.M.» у Горках, 2011 год
Канцэрт «N.R.M.» у Горках, 2011 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Пётар Паўлаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1966(1966-11-07) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, спявак
Гады актыўнасці 1983—цяпер
Інструменты гітара і мандаліна
Жанры рок, беларуская этнічная музыка
Калектывы «Мроя», «N.R.M.», «KRIWI», «Pete-Paff», «Garadzkija»
Лэйблы West Records

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і вайсковага ўрача і медыцынскай сястры. Дзяцінства правёў у Германіі, у складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у ГДР (ГСВГ), вучоба ў школе, заняткі спортам (плаванне, грэка-рымская барацьба), скончыў МРТІ, служыў у ПДВ (паветрана-дэсантныя войскі). З 1994 — гітарыст гурта «N.R.M.» Заснавальнік і лідар гуртоў «Garadzkija» і «Pete-Paff». З 1999 па 2005 — удзельнік гурта KRIWI. Апошнім часам — стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукOn-line».

Творчы шлях правіць

  • студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналагічнага інстытута (1983—1985)
  • у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (але не аднайменны гурт, які існуе цяпер; 1985—1987)
  • гітарыст рок-гурта «Poltergeist» (1990—1992)
  • гітарыст гурта «Мроя» (1993—1994)
  • гітарыст гурта «N.R.M.» (1994—цяпер)
  • гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005)
  • стварэнне гурта «GARADzKIJA» (2003—цяпер)
  • стварэнне гурта «Pete-Paff» (2003—цяпер)

Удзел у праектах правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць