Піянерская вуліца (Магілёў)
Піянерская вуліца (руск.: Пионерская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва,
Піянерская Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Малая Садовая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГістарычныя назва вуліцы Малая Садовая. А. С. Дамбавецкі ў сваёй кнізе «Опыт описания Могилёвской губернии. Т.2» так апісваў яе[1]:
…Малая Садовая вуліца (былая Зялёная) паралельная Вялікай Садовай. На ёй знаходзіцца тытунёвая фабрыка, Мікалаеўскі дзіцячы прытулак і насупраць яго ў 1881 годзе пабудаваны, на саступленай мужчынскаю гімназіяй зямлі, два даволі вялікія драўляных дамы для гарадскога вучылішча і рамесных пры ім класаў і трэці невялікі дом для кватэры інспектара вучылішча.
Арыгінальны тэкст (руск.)…Малая Садовая улица (бывшая Зелёная) параллельная Большой Садовой. На ней находится табачная фабрика, Николаевский детский приют и напротив него в 1881 году построены, на уступленной мужскою гимназией земле, два довольно обширных деревянных дома для городского училища и ремесленных при нём классов и третий небольшой дом для квартиры инспектора училища.
У 1919 годзе атрымала сучасную назву.
Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў, калі па генеральным плане 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада.
У савецкі перыяд (1990) на вуліцы размяшчаліся крамы «Тавары для дома», «Тэхніка ў быце», «Зрабі сам», «Ваенны ўнівермаг», гастраном, кафэ «Усходняе», сталовая № 1, выканкам Савета народных дэпутатаў Цэнтральнага раёна, абласная станцыя пералівання крыві, станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, вытворча-тэхнічнае аб’яднанне сувязі, якое ўключала тэлеграф тэлефонную міжгародную станцыю; «Магілёўвадбуд», інтэрнаты будтрэста № 12, медыцынскага, педагагічнага, культурна-асветнага вучылішчаў і інш. Па генеральным плане 1980—1981 гадоў вуліца ўваходзіла ў зону забудовы цэнтральнага планіровачнага раёна.
Апісанне
правіцьПрацягласць 1300 м, ад плошчы Арджанікідзэ да вуліцы Міронава. Піянерскую вуліцу перасякаюць Пажарны завулак, вуліцы Будзённага і Лепяшынскага, прылягае Камсамольская вуліца, завулкі Каперніка і Буянава. Пасля скрыжавання з вул. Міронава пераходзіць у вул. Ленінскую.
Забудова
правіцьЦяперашнюю забудову вуліцы фарміруюць 3-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.
Няцотны бок
правіць- № 1 — чатырохпавярховы будынак, былое рэальнае вучылішча. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У будынку знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 3 — спартыўны корпус Сацыяльна-гуманітарнага каледжа.
- № 5 — 5- і 9-павярховы жылы дом.
- № 9 (Пажарны завулак, 20) — 5-павярховы будынак інтэрната № 1 Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. На першым паверсе размяшчаецца кафэ-сталовая «Ок».
- № 15 — 7-павярховы будынак Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі.
- № 17 — трохпавярховы будынак Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві.
- № 21 — чатырохпавярховы будынак Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
-
Дом № 5
-
Будынак інтэрната № 1 Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
-
Будынак Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі.
-
Будынак Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
- № 23А — двухпавярховы будынак ясляў-сада № 3.
У пачатку XX стагоддзя на гэтым месцы размяшчаўся Мікалаеўскі дзіцячы прытулак[2].
- № 27 — тэлекамунікацыйны цэнтр РУП «Белтэлекам», раней тэлефонна-тэлеграфная станцыя (ТТС). Рэканструяваны па праекце У. Ратомскага.
- (вул. Будзённага, 3) — 7-ае анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння (хоспіс) Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
Перад ім размяшчаўся двухпавярховы будынак лячэбніцы Аляксандраўскай абшчыны сясцёр міласэрнасці Расійскага Таварыства Чырвонага Крыжа, выкананы ў цагляным стылі, знесены пры расшырэнні вуліцы. У будынку размяшчалася таксама аптэка, якой кіраваў правізар П. Бібліус[3]. Абшчына была ўстановай паўзакрытага тыпу для падрыхтоўкі жаночага санітарнага персанала для догляду хворых і параненых у мірны і ваенны час. Званне сястры міласэрнасці давалася пры ўмове рэшты адпаведнага экзамена, які служыў гарантыяй надзейнай тэарэтычнай падрыхтоўкі. На працягу двух гадоў магілёўскія ўрачы чыталі вучаніцам тэарэтычныя лекцыі па такіх дысцыплінах, як унутраныя, скурныя і вочныя хваробы, дыягностыка, гігіена і хірургія. Акрамя таго, з сёстрамі праводзіліся заняткі па Законе Божым з мэтай фарміравання іх высокага маральнага аблічча[4]. І хоць дзейнасць абшчыны сясцёр міласэрнасці не была гэтак маштабнай, як фельчарскай і спавівальнай школ, яна таксама ўнесла ўнёсак у распаўсюджванне медыцынскай адукацыі[5].
У 1918 годзе для аказання бясплатнай амбулаторнай лячэбнай дапамогі хворым горад быў падзелены на 4 участкі, у якіх знаходзіліся амбулаторыі. Адна з іх, цэнтральная амбулаторыя, была адкрыта на базе былога Чырвонага Крыжа па Малой Садовай вуліцы, дом 9, у якой галоўным чынам абслугоўваліся рабочыя[6].
- № 29 (вул. Лепяшынскага, 24) — чатырохпавярховы жылы дом.
У пачатку XX стагоддзя на гэтым месцы ў доме Губарэнкі размяшчалася Магілёўская павятовая земская ўправа[2] і павятовы земскі сход[7].
- № 31 — трохпавярховы жылы дом.
- № 33 (зав. Буянава, 2) — трохпавярховы жылы дом.
- № 35 — пяціпавярховы жылы дом.
- № 37 — пяціпавярховы жылы дом.
- № 37А — банк Дабрабыт.
- № 39 — 9-павярховы жылы дом.
-
Гмах тэлекамунікацыйнага цэнтра РУП «Белтэлекам»
-
Хоспіс
-
Дом № 29 да капрамонту
-
Дом № 31
-
Дом № 33
Цотны бок
правіць- № 10 (вул. Камсамольская, 14) — 8, 9, 11-павярховы інтэрнат № 4 МДУ імя А. А. Куляшова. Пабудаваны ў 1987 годзе па праекце архітэктара Э. Юшкі як інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча[8].
- № 12 (Пажарны завулак, 25) — 9-павярховы жылы дом (т.зв. «балгарскі дом»; архітэктары Сяргей і Ірына Варанцы).
- № 18 — двухпавярховы будынак. Да будынка была зроблена 3-павярховая прыбудова (арх. У. Ратомскі) для Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. У наш час цэнтр занятасці займае іншы будынак, а прыбудова да дома № 18 стаіць закінутая, без вонкавай аддзелкі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24 — трохпавярховы будынак, навучальны корпус № 2 Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
- № 26 — двухпавярховы будынак.
- № 28 — друхпавярховы будынак, інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У савецкі час выканкам райсавета Цэнтральнага раёна[9].
- № 30 — двухпавярховы жылы дом.
- № 32 — двухпавярховы жылы дом.
- № 34 — трохпавярховы будынак у стылі функцыяналізму. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
-
Інтэрнат на скрыжаванні з вул. Камсамольскай.
-
Дом № 18
-
Дом № 24, навучальны корпус № 2 Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
-
Дом № 26
-
Дом № 34
- (вуліца Лепяшынскага, 22) — 9-павярховы жылы дом з убудаваным прадуктовым магазінам.
- № 40 — чатырохпавярховы жылы дом.
- № 46 — трохпавярховы жылы дом.
- № 48, 50 — чатырохпавярховы жылы дом.
- № 52 (вул. Міронава, 2) — 6-павярховы жылы дом. На першым паверсе размяшчаецца «Брандбудпраект».
Зноскі
- ↑ Зялёная, М. Садовая (Піянерская) вуліца. Зеленая, М. Садовая, Пионерская
- ↑ а б гл. план Магілёва 1918 года
- ↑ История Могилева: аптеки и аптекари
- ↑ Отчет Могилевского местного управления Российского общества Красного Креста и состоящей в ведении его Александринской общины сестер милосердия за 1898 год. — Могилев: Типография Губернского правления, 1899. — 61 с. с. 10 — 11
- ↑ Профессиональные учебные заведения Могилева во второй половине XIX — начале XX в.
- ↑ МОГИЛЕВСКАЯ ЦЕНТРАЛЬНАЯ ПОЛИКЛИНИКА. 15 лет нелегких побед
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1912 годъ.
- ↑ Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Пионерская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Піянерская вуліца (Магілёў)