П’ер-Луі Ліёнс

французскі матэматык

П’ер-Луі Ліёнс (нар. 11 жніўня 1956, Грас) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Унёс значны ўклад у рашэнні нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.

П’ер-Луі Ліёнс
фр.: Pierre-Louis Lions
Дата нараджэння 11 жніўня 1956(1956-08-11)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Жук-Луі Ліёнс[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d], матэматыка[3] і варыяцыйнае злічэнне[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Хаім Брэзіс[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын французскага матэматыка Жака-Луі Ліёнса. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе Парыжа з 1975 па 1979 гады, вырашыў прысвяціць сябе навукова-даследчай працы ў галіне прыкладной матэматыкі і як вынік у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Парыж VI пад кіраўніцтвам Брэзі. У 1979—1981 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. З 1981 па 1992 гады выкладаў ва Універсітэце Парыж-Дафін. З 1992 года выкладаў у Політэхнічнай школе Парыжа. У 2002 годзе прызначаны прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ён загадваў кафедрай «Дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных і іх прымяненне». У 2006 годзе назначаны членам Вышэйшага савета Францыі па пытаннях навукі і тэхналогій, у 2009 годзе назначаны прэзідэнтам Вышэйшай нармальнай школы Парыжа.

Узнагароды правіць

  • Прэмія фонду Дуаста-Блютэ Французскай акадэміі навук (1986)
  • Прэмія IBM (1987)
  • Прэмія Філіпа Морыса за ўклад у навуку (1991)
  • Прэмія Ампера Французскай акадэміі навук (1992)
  • Філдсаўская прэмія (1994)
  • Прэмія Томсан (2004)
  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна (2013)

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 1 сакавіка 2023.
  4. list of professors at Collège de France
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Lions_Pierre-Louis