П’ер Гамара
П’ер Гамара (фр.: Pierre Gamarra; 10 ліпеня 1919, Тулуза, Францыя — 20 мая 2009, Аржантэй, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт, літаратуразнавец і літаратурны крытык.
П’ер Гамара | |
---|---|
фр.: Pierre Gamarra | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Pierre Albert Gamarra[1] |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1919[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 2009[3][5][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, змагар Французскага супраціву, празаік, крытык, перакладчык |
Мова твораў | французская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
pierregamarra.com (фр.) | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПрацаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам часопіса «Europe» («Еўропа»).
Творчасць
правіцьАўтар зборнікаў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Аіаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., мастацкай біяграфіі «Віктор Гюго» (1974).
На беларускую мову творы П. Гамара перакладаў Л. Казыра.
Беларускія пераклады
правіць- Любоў ганчара // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ а б в Fichier des personnes décédées Праверана 5 лютага 2025.
- ↑ Гамарра Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Pierre Gamarra // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гамарра Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Баршчэўскі Л. Гамара // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.