П’ер Жыль дэ Жэн (фр.: Pierre-Gilles de Gennes; 24 кастрычніка 1932, Парыж, Францыя — 18 мая 2007, Арсэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — выдатны французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1991) «за выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з’яў спарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на вадкія крышталі і палімеры». Дэ Жэн вядомы перш за ўсё тым, што адкрыў структуру, якая легла ў аснову вытворчасці ВК-дысплеяў. За мноства фундаментальных адкрыццяў многія ў навуковай супольнасці называюць дэ Жэна «Ньютанам нашага часу».

П’ер Жыль дэ Жэн
фр.: Pierre-Gilles de Gennes
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1932(1932-10-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2007(2007-05-18)[3][1][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Claire Wyart[d], Matthieu Wyart[d], Marc de Gennes[d], Christian de Gennes[d] і Marie-Christine Picard de Gennes[d]
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Charles Kittel[d][7], Francis Perrin[d][7] і André Herpin[d]
Член у
Узнагароды

залаты медаль CNRS[d] (1980)

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1960-я)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

Wolfgang Ostwald Prize[d] (1991)

прэмія Хольвека[d] (1968)

медаль Лорэнца (1990)

прэмія Вольфа па фізіцы (1990)

прэмія Харві (1988)

прэмія Гей-Люсака — Гумбальта[d] (1983)

медаль Матэўчы[d] (1987)

Prize Louis Ancel[d] (1959)

медаль Онсагера[d]

стыпендыя Аляксандра фон Гумбальта[d]

прэмія Ампера[d] (1977)

медаль Эрынгена[d] (1998)

ганаровы доктар Шэрбрукскага ўніверсітэта[d] (1988)

ганаровы доктар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[d]

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d] (1995)

прэмія Гумбальта

Fellow of the Australian Academy of Science[d] (1996)

honorary doctorate of the University of Vigo[d] (1997)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 чэрвеня 1984)

медаль Ф. А. Котана[d] (1997)

Bourke Award[d] (1976)

Polymer Physics Prize[d] (1982)

ACS Award in Polymer Chemistry[d] (1988)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1932 ў сям’і ўрача, які мае дваранскія карані, маці паходзіла з уплывовай сям’і фінансістаў. Да 12 гадоў атрымліваў хатнюю адукацыю. Пасля навучаўся ў École Normale Supérieure, дзе пазнаёміўся з Альфрэдам Кастлерам. Пасля заканчэння школы ў 1955 г. паступае на працу ў даследчы цэнтр камісіі па атамнай энергіі Saclay. Працуе ў асноўным над рассейваннем нейтронаў і магнетызмам, пад кіраўніцтвам А. Абрагама і Дж. Фрыдэля. Атрымлівае ступень доктара ў 1957 г.

У 1959 г. працуе постдокам ва Універсітэце Берклі, сумесна з Чарльзам Кітэлем. Пасля гэтага служыць па прызыву 27 месяцаў на французскім флоце. У 1961 г. становіцца памочнікам прафесара ва ўніверсітэце Орсэ, дзе займаецца распрацоўкамі ваеннай тэматыкі і неўзабаве засноўвае ў Орсэ групу вывучэння звышправоднасці. У 1968 г. пераходзіць на даследаванні вадкіх крышталёў.

У 1971 г. становіцца прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ўзначальвае кафедру фізікі кандэнсаваных рэчываў і ўдзельнічае ў STRASCOL — сумесным праекце Страсбурга, Saclay і Collège de France па фізіцы палімераў, З 1980 г. пачынае цікавіцца праблемамі памежных эфектаў: дынамікай змочвання і адгезіі, таксама працягвае працаваць над палімерамі і калоіднымі сістэмамі.

У 1977 г. дэ Жэн заканчвае напісанне кнігі «Фізіка вадкіх крышталёў», дзе ён зарэкамендаваў сябе як бліскучы тэарэтык. Кніга і па сённяшні дзень з’яўляецца базавым дапаможнікам для спецыялістаў у гэтай галіне.

У 1979 г. становіцца членам Французскай Акадэміі Навук. Вучоны да таго часу ўжо з’яўляецца піянерам у галіне даследаванняў фізікі мяккіх рэчываў і палімераў. У 1980 г. дэ Жэн удастоены залатога медаля CNRS.

У 1988 годзе Жэн узнагароджаны прэміяй Харві (Ізраіль). У 1990 г. узнагароджаны медалем Лорэнца і прэміяй Вольфа. У 1991 г. атрымлівае Нобелеўскую прэмію па фізіцы за адкрыццё мноства падобных з’яў фізікі цвёрдай матэрыі і фізікі кандэнсаванага стану. Пасля гэтага становіцца дырэктарам вышэйшай школы прамысловай фізікі і хіміі горада Парыжа — ESPCI і застаецца на гэтай пасадзе да 2002 года.


У апошнія гады жыцця цалкам пераключыўся на даследаванне біялагічных сістэм і працаваў над гранулярнымі рэчывамі і прыродай памяццю ў мозгу. Памёр пасля працяглай хваробы 18 мая 2007 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Монруж.

Зноскі

  1. а б Pierre-Gilles de Gennes // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. French Nobel Prize-winner Pierre-Gilles de Gennes dies at 74 // The Earth Times — 2007.
  4. https://deces.matchid.io/id/PJBMmYNwJ90C
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. list of professors at Collège de France
  7. а б https://academictree.org/physics/tree.php?pid=71717

Літаратура правіць

  • Pierre-Gilles de Gennes. Simple Views on Condensed Matter. — World Scientific Publishing Co., 1992.
  • Pierre-Gilles de Gennes. Petit Point: A Candid Portrait on the Aberrations of Science. — Le Pommier, 2002.

Спасылкі правіць