П’ер Кардэн
П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 2 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.
П’ер Кардэн | |
---|---|
фр.: Pierre Cardin | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Pietro Costante Cardin[6] |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2020[4][5][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е, мадэльер, бізнесмен |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт |
pierrecardin.com/… (англ.) pierrecardin.com/… (фр.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьЗ 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.
Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА[10].
Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен[11].
Узнагароды
правіць- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Pierre Cardin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 18 студзеня 2021.
- ↑ Le couturier français Pierre Cardin est mort
- ↑ https://apnews.com/article/entertainment-europe-western-europe-pierre-cardin-celebrity-913d1fb35bf84c5da5b62ed8494f1cd5 Праверана 29 снежня 2020.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ Franse // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
- ↑ tweet — 2006. Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ Памёр П'ер Кардэн
- ↑ French fashion designer Pierre Cardin dies at 98
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ер Кардэн
- Афіцыйны сайт «Sculptures Utilitaires» Архівавана 18 снежня 2020.
- Афіцыйны сайт месье П’ера Кардэна