П’ер Міньяр
П’ер Мінья́р, таксама — Міньяр Рымскі (фр.: Pierre Mignard; 17 лістапада 1612, Труа, Шампань, Францыя — 30 мая 1695, Парыж), — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку часоў праўлення «караля-сонца» Людовіка XIV, малодшы брат Нікаля Міньяра. Меў мянушку Рымскі, каб адрознівацца ад брата.
П’ер Міньяр | |
---|---|
фр.: Pierre Mignard | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1612[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1695[6][7][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Кацярына-Маргарыта Міньяр[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-манументаліст |
Жанр | партрэт[10][4], гістарычны жывапіс[10] і рэлігійнае мастацтва[d][10] |
Мастацкі кірунак | класіцызм і жывапіс барока[d][4] |
Уплыў | Жан Бушэ[d] і Сімон Вуэ |
Уплыў на | Жак Агар[d] і Нікаля Флейгельс[d] |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
З 1624 года П’ер вучыўся ў атэлье Жана Бушэ ў Буржы. Вярнуўшыся ў Труа, працаваў у скульптара Франсуа Жанці. Неўзабаве з’ехаў у Фантэнбло, дзе вывучаў творчасць Прыматыча, Роса і Мартэна Фрэмінэ, Шарля Лебрэна і пазнаёміўся з жывапісцам і тэарэтыкам мастацтва Дзюфрэснэ.
У 1635 годзе мастак адправіўся ў Рым, дзе зарабіў гучную вядомасць. Там ён пазнаёміўся з Пусэнам і Ганнай Авалара, якая праз шмат гадоў стане яго жонкай, і ад якой ён меў чатырох дзяцей. Выпрабаваў уплыў рымскай і балонскай школ жывапісу, такіх майстроў як Агасціна Карачы, Франчэска Альбані, Даменікіна, П’етра да Картоны, Андрэа Сакі, Джавані Сасаферата. Разам з іншымі мастакамі, па замове брата кардынала Рышэлье А. Л. дзю Плесі, здымаў копіі з фрэсак Агасціна і Анібале Карачы ў палацца Фарнезэ.
Стаўшы знакамітым у Італіі, Міньяр у 1657 годзе быў выкліканы да двара Людовіка XIV. Сапернічаючы з Лебрэнам, Міньяр становіцца кіраўніком Акадэміі Святога Лукі ў Парыжы, якая супрацьстаіць Каралеўскай Акадэміі. У 1690 годзе, пасля смерці Лебрэна, Міньяр стаў галоўным прыдворным мастаком, дырэктарам каралеўскіх мастацкіх музеяў і мануфактур, членам і прафесарам парыжскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, а затым яе рэктарам і канцлерам. У гэты час, амаль у 80-гадовым узросце, ён стварае праекты роспісаў у Саборы Інвалідаў, якія да гэтага часу захоўваюцца ў Луўры, распісвае два плафоны ў малых апартаментах караля ў Версальскім палацы (фрагменты — у музеях у Грэноблі, Ліле, Тулузе, Дынане і ў замку Фантэнбло) і піша серыю тонкіх па каларыце рэлігійных карцін: «Хрыстос і самарыцянка», 1690, (Луўр); «Святая Цэцылія», 1691, (Луўр); «Вера» і «Надзея», 1692. П’ер Міньяр памёр 30 мая 1695 года, працуючы над сваім «Аўтапартрэтам у выглядзе Святога Лукі» (музей Труа), і пахаваны ў манастыры якабінцаў у Парыжы. На доме, дзе ён памёр, па адрасе вуліца Рышэлье, 23, знаходзіцца мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #131776894 // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pierre (I) Mignard
- ↑ а б в г https://www.britannica.com/biography/Pierre-Mignard
- ↑ а б https://en.isabart.org/person/59531
- ↑ Pierre Mignard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Itaú Cultural Pierre Mignard // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pierre Mignard // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ а б в https://rkd.nl/explore/artists/56039