П’ер Рышар
П'ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр. Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.
П’ер Рышар | |
---|---|
фр.: Pierre Richard | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1934[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, мемуарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0007069 |
pierre-richard.fr | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.
Акцёр Правіць
Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.
Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.
У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.
У 1976 годзе П’ер Рышар зняўся ў фільме «Цацка» рэжысёра Франсіса Вебера.
Фільмаграфія Правіць
- «Жанна Дзюбары» (2023) — герцаг Рышэльё