П'яўкі (Hirudinea) — падклас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей.

П’яўкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hirudinea Lamarck, 1818

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  69290
NCBI  6403
EOL  2565059

Апісанне правіць

Даўжыня ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1-5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка некаторыя віды маюць сківіцы або хабаток.

Пашырэнне правіць

Падзяляецца на 3 атрады, 5 сямействаў, каля 400 відаў.

Пашыраны па ўсім свеце. Жывуць у прэсных водах (у т.л. многія віды ў забруджаных вадаёмах), некаторыя — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). На Беларусі больш за 10 відаў глотачных п'явак, плоскіх п'явак, рыбіных п'явак і інш.

Асаблівасці біялогіі правіць

Поласць цела накшталт сістэмы лакун. Мускулатура развіта. Ёсць нервовая і крывяносная сістэмы. Дыхаюць пераважна скурай, іншыя маюць дыхальныя пузыркі або жаберныя вырасты.

Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слінныя залозы паразітычных п'явак выдзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві.

Гермафрадыты. Размнажэнне полавае, апладненне ўнутранае. Развіццё без ператварэння. Яйцы адкладваюць у коканы на дно, водныя расліны, камяні, у вільготную глебу на берагах вадаёмаў і інш.

П'яўкі могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. Корм для некаторых рыб, хахулі.

Выкарыстанне правіць

П'яўка медыцынская выкарыстоўваецца для кровапускання (гірудатэрапіі) пры тромбафлебітах і гіпертанічнай хваробе.

Літаратура правіць

  • Гігіняк Ю. П'яўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1985.
  • Чумакоў Л. Ракі. Малюскі. П'яўкі: Таямнічыя жыхары вадаёмаў. Нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 73 с.: іл. — (Зямля мая). ISBN 978-985-02-0966-5