Павел Іванавіч Батаў

(Пасля перасылкі з П. Батаў)

Па́вел Іва́навіч Ба́таў (руск.: Па́вел Ива́нович Ба́тов; 20 мая (1 чэрвеня) 1897, в. Філісава, Яраслаўская вобласць19 красавіка 1985, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі[2], дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—5 скліканняў.

Павел Іванавіч Батаў
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1897(1897-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1985(1985-04-19)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 РСФСР
 СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Гады службы 19151985
Званне Генерал арміі
Камандаваў 3-я армія, 65-я армія, Прыбалтыйская ваенная акруга
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Савецка-фінляндская вайна (1939—1940),
Вялікая Айчынная вайна:
Сталінградская бітва, Курская бітва, Усходне-Памеранская аперацыя, шматлікія іншыя
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»

узнагароды замежных дзяржаў

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Ордэн Тудара Владзімірэску I ступені
Ордэн Тудара Владзімірэску I ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П. І. Батаў — удзельнік грамадзянскай вайны, член КПСС з 1929 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандуючага і камандуючым арміі. Арміі, якімі кіраваў Батаў, адзначыліся ў баях за Сталінград, пры вызваленні Беларусі, Украіны і інш. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР.

Пасля вайны — камандуючы войскамі Прыкарпацкай, затым — Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Восем раз узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія правіць

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 20 мая (1 чэрвеня) 1897 ў вёсцы Філісава, Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні ў беднай сялянскай сям'і. Рускі. Скончыў 2 класа сельскай школы. У 13 гадоў з-за крайняй беднасці сям'і з'ехаў у Пецярбург, дзе наняўся на працу ў гандлёвы дом братоў Лявонавых. 5 гадоў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-заказаў па кватэрах заможных гараджан. Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы, экстэрнам здаў экзамены за шэсць класаў і планаваў працягваць вучобу.

У арміі з 1916[2]. У чырвонай арміі з 1918[2]. Удзельнік 1-й Міравой і Грамадзянскіх войн, вайны ў Іспаніі 1936-39, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939, савецка-фінскай вайны 1939-40[2].

Грамадзянская вайна ў Іспаніі правіць

Са снежня 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам Пабла Фрыц знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Іспаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пасаду ваеннага саветніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, затым дарадцай Тэруэльскага фронта. Падчас адной з рэкагнасцыровак П. І. Батаў цяжка паранены. Па вяртанні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпуса. Са жніўня 1938 года камандзір 3-га стралковага корпуса. У гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў паходзе па вызваленні заходніх абласцей Беларусі і Украіны. З красавіка 1940 г. намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.

Вялікая Айчынная вайна правіць

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 камандзір спецыяльнага стралковага корпуса, намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, памочнік камандуючага войскамі Бранскага фронту. З кастрычніка камандуючы 65-й арміяй, якая дзейнічала на Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м, 2-м Беларускіх франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў[2].

У кастрычніку 1943 65-я армія фарсіравала Днепр у раёне Лоева, захапіла плацдарм, у 1943-44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім, у 1945 штурмавала Расток, Шчэцін, Гданьск і іншыя. Пасля вайны камандуючы арміяй, 1-й намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, камандуючы войскамі Прыкарпацкай, Прыбалтыйскай ваенных акруг, Паўднёвай групай войскаў[2].

З 1962 начальнік штаба Аб'яднаных узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. З 1965 ваенны інспектар-дарадца Міністэрства абароны СССР. З 1970 старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50, 1954-66[2].

Узнагароды правіць

Ордэны правіць

Медалі правіць

Ордэны і медалі замежных дзяржаў правіць

Павел Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінска (1972) і Яраслаўскай вобласці (1983), гарадоў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Светлагорска[3], Гданьск і Шчэцін.

Памяць правіць

Бюст П. І. Батова, які павінен стаяць на Радзіме Героя, усталяваны ў г. Рыбінск.

Зноскі

  1. Pawel Batow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е ё Батов Павел Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
  3. Раманцоў В. Ці ведаеце ганаровых грамадзян горада і раёна.// Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. — с.125 ISBN 978—985-6906-52-0

Спасылкі правіць