Памва Бярында

(Пасля перасылкі з П. Бярында)

Па́мва Бяры́нда, свецкае імя Па́вел Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 23 (13) ліпеня 1632, Кіеў) — дзеяч усходнеславянскай культуры[2], лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр і выдавец. Адзін з першых друкароў на Русі.

Памва Бярында
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1560[1] ці не раней за 1555 і не пазней за 1560
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1632(1632-07-13)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, друкар, лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр, выдавец
Кірунак барока
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай, старажытнаяўрэйскай, беларускай, украінскай мовамі[2]. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім епіскапам Гедэона Балабанам  (укр.), які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне  (руск.) друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 годзе Бярында пераязджае ў Страцін і прыступае да выдавецкай дзейнасці. У 1604 годзе ён, сумесна з Сімяонам Будзынай, выдае «Служэбнік», а ў 1606 годзе — «Трэбнік». У тым жа, 1606 годзе, Бярында пераехаў са Страціна ў Перамышль, працаваць у тамтэйшага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Капысценскага, а дзейнасць страцінскай друкарні прыпынілася.

Між 1610 і 1613 гадамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Свецкім іменем Бярынды было Павел, але пры пострыгу ў манахі  (руск.) ён атрымаў імя Памва. У 16141616 гадах служыў у друкарні  (руск.)[2] львоўскага Успенскага брацтва і выкладаў у брацкай школе  (руск.).

У 1615 годзе Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі  (руск.) набыў непрацуючую страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціна ў Кіеў, дзе на яе аснове была створана друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 годзе Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцця, а ў перыяд з 1627 па 1629 годы і ўзначальваў. У 1620 годзе іерусалімскі патрыярх Феафан III  (руск.) удастоіў Памву Бярынду звання протасінкела  (руск.). Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 года ў Кіеве.

Творчасць

правіць
 
Першая старонка аднаго са старэйшых слоўнікаў беларускай і ўкраінскай моў — «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Памвы Бярынды

Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє

правіць

«Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў[2] — значнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага[крыніца?] слоўніцтва. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.[3] слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).

Літаратурная творчасць

правіць

Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Украіне.

У 1616 годзе Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялог з пралогу, прамоў сямі хлопцаў і эпілогу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ»[2]. Разам з дыялогам там былі і іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэкламацыі вучнямі брацкіх школ і мелі вялікую папулярнасць — іх перапісвалі ў XVII стагоддзі ў Маскве. У развіцці жанраў ўкраінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.

У розны час Берында працаваў над напісаннем, рэдагаваннем і выданнем такіх кніг і ксілаграфіі як:

  • «Служэбнік» (Страцін, 1604)
  • «Трэбнік» (Страцін, 1606)
  • «Іаана Златавуста кніга пра святарства» (Львоў, 1614)
  • Ксілаграфія з выявай евангеліста Іаана (Львоў, 1616)
  • «Віршы на Каляды Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста» (Львоў, 1616)
  • «Анфалагіён» (Кіеў, 1619)
  • «Намаканон» (Кіеў, 1620)
  • «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623)
  • «Гутаркі Іаана Златавуста на Дзеі апосталаў» (Кіеў, 1624)
  • «Тлумачэнне на „Апакаліпсіс Андрэя Кесарыйскага“» (Кіеў, 1625)
  • «Трыёда  (руск.) посная» (Кіеў, 1627)
  • «От Отечьника скитскаго повесть удивителна о диаволе» (Кіеў, 1627) (прыпісваецца)
  • «Лексікон славенароскі альбо імёнаў тлумачэнне» (Кіеў, 1627) — першы слоўнік царкоўнаславянскіх слоў з перакладам на старабеларускую
  • «Павучанні аввы Дарафея» (Кіеў, 1628)
  • «Любомудрейшаго кир Агапита главизны поучителны» (Кіеў, 1628)
  • Ксілаграфія «Вязніца богаўгодных святых асуджанік» (Кіеў, 1629)
  • «Імналогіі» (Кіеў, 1630) — панегірык-акраверш, прысвечаны Пятру Магілу
  • «Трыёда каляровая»

Памяць

правіць

Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі  (укр.).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119070464 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 сакавіка 2015.
  2. а б в г д Берында Памва // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 413.

Літаратура

правіць
  • В. В. Німчук. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»
  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
  • В. В. Німчук. Беринда Памво // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9
  • Житецкий П. Очерк литературной истории малорусского наречия в XVII веке. К., 1888. (руск.)
  • Сычевская А. И. Памва Берында и его вирши… К., 1912. (руск.)
  • Горецький П. Й. Памва Беринда і його «Лексикон славеноросскій». «Українська мова в школі», 1956, № 2.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України. Архівавана 10 красавіка 2009. За ред. І.Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993.
  • Енциклопедія «Українська мова». Беринда Памво.
  • Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997.
  • «Кур'єр ЮНЕСКО», вересень, 1990.