Персі Біш Шэлі

(Пасля перасылкі з П. Б. Шэлі)

Персі Біш ШЭ́ЛІ (англ.: Percy Bysshe Shelley; вым. [ˈpɜrsi ˈbɪʃ ˈʃɛli]; 4 жніўня 1792, Горсгем, Англія — 8 ліпеня 1822) — англійскі паэт, пісьменнік, драматург і эсэіст. Выдатны прадстаўнік рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя.

Персі Біш Шэлі
Percy Bysshe Shelley
Партрэт Шэлі. 1819
Партрэт Шэлі. 1819
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1792(1792-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1822(1822-07-08)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерці Міжземнае мора
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Цімаці Шэлі[d][7]
Маці Elizabeth Pilford[d][8][7]
Жонка Harriet Westbrook[d] і Мэры Шэлі
Дзеці Ianthe Eliza Shelley[d], Charles Bysshe Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d], Clara Everina Shelley[d] і Clara Shelley[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, навэліст, эсэіст
Кірунак рамантызм, драматызм
Жанр паэзія
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, адкуль быў выключаны за выпуск брашуры «Неабходнасць атэізму» (1811, з Т. Дж. Хогам). 3 1818 жыў у Італіі. Загінуў у час шторму ў Міжземным моры.

Другой жонкай паэта была пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая сваім раманам «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй». Пасля смерці мужа яна клапацілася публікаваннем яго твораў.

Творчасць

правіць

У 1810—11 ананімна надрукаваў раманы «Застроцы» і «Сент-Ірвін», напісаныя ў манеры гатычнага рамана. Свае погляды на прычыны сацыяльных бедстваў і шляхі іх пераадолення выклаў у філасофска-алегарычнай паэме «Каралева Маб» (1813). У драме «Чэнчы» (1819) на сюжэт з гісторыі Рыма імкнуўся асэнсаваць праблемы тыраніі і свабоды. Аўтар паэм «Паўстанне Іслама» (1818, першапачатковая назва «Лаон і Цытна», 1817), «Атлаская чараўніца» (1820), лірычных драм «Вызвалены Праметэй» (1820), «Элада» (1822), палітычнай алегорыі-павучання «Маскарад анархіі» (1819, апубл. 1832), трактата «Абарона паэзіі» (1822, апубл. 1840).

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Ю. Гаўрук, Н. Капа, А. Таболіч. У. Жылка прысвяціў П. Шэлі свой верш.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Percy Bysshe Shelley // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Percy Bysshe Shelley // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fragment: Is It That In Some Brighter Sphere - Poem by Percy Bysshe Shelley
  4. Fragment: Satan Broken Loose - Poem by Percy Bysshe Shelley
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 3 ліпеня 2024.
  6. а б Catalog of the German National Library Праверана 29 красавіка 2024.
  7. а б Kindred Britain
  8. Lundy D. R. The Peerage
  9. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

правіць
  • Бутырчык Г. Шэлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкі

правіць