Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў

(Пасля перасылкі з П. Г. Чыгрынаў)

Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў (нар. 29 чэрвеня 1938, в. Вялікі Бор, Касцюковіцкі раён) — беларускі вучоны-гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1988), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член СПБ. Брат народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1938(1938-06-29) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1986)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1988)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1961), аспірантуру БДУ (1971).

Працаваў настаўнікам, знаходзіўся на камсамольскай рабоце (1963—1968), з 1971 года у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1977 года прафесар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе паходжанне і развіццё матэрыяльнай, духоўнай і палітычнай культуры беларускага народа, станаўленне дзяржаўнасці, развіццё грамадскай думкі на Беларусі, праблемы патрыятычнага выхавання і інш.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і 7 выданняў у суаўтарстве.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Знакамітыя землякі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2000. — С. 428.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 348—351. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
  • Корзенко, Г. Чыгрынаў Пётр Гаўрылавіч / Г. Корзенко // Г. Корзенко, Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиографический справочник / Г. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 427.
  • Чыгрынаў, П. З сям’і Чыгрынавых / П. Чыгрынаў; запісала А. Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 24 снежня. — С. 8.