Павел Жук (выдавец)

(Пасля перасылкі з П. Жук)

Павел Жук (3 сакавіка 1956, Баранавічы — 15 лютага 2022) — выдавец беларускага незалежнага друку.

Павел Жук
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 3 сакавіка 1956(1956-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2022(2022-02-15) (65 гадоў)
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў фізічны факультэт БДУ, некалькі гадоў адпрацаваў у Акадэміі Навук БССР.

У 1989 годзе ўваходзіў у выдавецкую групу часопіса «Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у выданні «Навін БНФ» у 1989 годзе. У сакавіку 1990 года разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым выдаў «Дзень Волі — 90», прымеркаваны да 72-х угодак стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. «Дзень Волі» стаў пралогам газеты «Свабода», першы нумар якой пабачыў свет у красавіку 1990 года. У красавіку 1991 года стаў заснавальнікам газеты «Наша Ніва», што пачала выходзіць з ініцыятывы і пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца. Газету «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 года, пакуль газета не была зачынена пасля неаднаразовых папярэджанняў за публікацыю крытычных да палітыкі Лукашэнкі артыкулаў. Нягледзячы на закрыццё газеты, яна працягвала даходзіць да чытача праз Інтэрнэт. У студзені 1998 года газета адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.

У 1992—1994 гадах Жук займаўся стварэннем у Беларусі незалежнага тэлебачання, быў заснавальнікам тэлекампаніі ММ4, работа якой была спынена ўладай.

Уладальнік прыватнай друкарні ў 1997—1999 гадах, якая была пазбаўлена ліцэнзіі падчас выбарчай кампаніі 1999 года.[1]

Памёр 15 лютага 2022 года[2].

Зноскі

Літаратура

правіць