Павел Рыгоравіч Жураў

(Пасля перасылкі з П. Р. Жураў)

Павел Рыгоравіч Жураў (27 чэрвеня 1934, в. Гарадзішча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Павел Рыгоравіч Жураў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1934(1934-06-27) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, Белдзяржпраекце, Белкамунпраекце, з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: забудова праспекта Пушкіна і бальніца ў Магілёве (1970), тыпавы праект гасцініцы на 115 месцаў, праекты забудовы саўгасаў «Калінаўка», «Гарадзяцічы», «Загальскі» Любанскага раёна Мінскай вобласці (1969—1974), камбінат бытавога абслугоўвання па вул. Л. Чайкінай (1970), завод па перапрацоўцы бытавых адыходаў у Шабанах (1973) у Мінску; у аўтарскім калектыве: серыя тыпавых 2-, 3-павярховых жылых дамоў (1964), 9-павярховы жылы дом з крамай па вул. В. Харужай (1970), буйнапанэльныя жылыя дамы серыі М-464-9 у забудове раёнаў Мінска, жылыя дамы па вул. ГоркагаВарвашэня, Прытыцкага (19741982), рэканструкцыя інтэр’ераў Дома ўрада Беларускай ССР (1978— 82) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць