Павел Самойлавіч Златагораў

савецкі рэжысёр опернага тэатра, педагог
(Пасля перасылкі з П. С. Златагораў)

Па́вел Само́йлавіч Златаго́раў (сапраўднае прозвішча — Го́льдберг; 30 снежня 1907, Сергіеў Пасад, Маскоўская губерня — 24 верасня 1969, Масква) — савецкі рэжысёр опернага тэатра, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940). Заслужаны артыст РСФСР (1947)[1].

Павел Самойлавіч Златагораў
Дата нараджэння 30 снежня 1907(1907-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1969(1969-09-24) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія драматург
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 30 снежня 1907 года ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай губерні.

Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве па класе Б. Я. Захавы.

Працаваў у шматлікіх оперных тэатрах СССР. З 1933 года — рэжысёр Музычнага тэатра імя Уладзіміра Неміровіча-Данчанкі.

Адначасова ў 1934—1942 гадах працаваў рэжысёрам (з 1939 года — галоўным рэжысёрам) у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета.

У 1931—1936 і 1946—1950 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (з 1947 года — дацэнт).

Удзельнічаў у падрыхтоўцы маскоўскіх дэкад нацыянальнага мастацтва: беларускага (1940), башкірскага (1955), азербайджанскага (1959)[2].

Памёр 24 верасня 1969 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Театральная энциклопедия / Гл. ред. П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия, 1963. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — 1216 стб.
  2. Павел Златогоров