Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

(Пасля перасылкі з РІВШ БДУ)

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы — падраздзяленне БДУ.

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1973 год
Месцазнаходжанне г. Мінск, вул. Маскоўская, 15
nihe.by (руск.)

Гісторыя правіць

20 лютага 1973 года быў заснаваны Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.

У 1992 годзе ён пераўтвораны ў Нацыянальны інстытут гуманітарных навук пры БДУ, а ў 1993 годзе быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству адукацыі РБ.

19 ліпеня 1994 года ўстанова пераўтворана ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Міністэрства адукацыі РБ і ў 2004 годзе перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»[1].

Напрамкі дзейнасці правіць

  • Навукова- і арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне вышэйшай школы;
  • Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў ВНУ;
  • Распрацоўка навуковых і навукова-метадычных праблем гуманітарнай адукацыі;
  • Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, што прадугледжвае:
    • павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў кіраўнікоў і спецыялістаў вышэйшай школы, арганізацыйна-метадычная падтрымка кіруючай дзейнасці ў вышэйшай школе;
    • навуковы аналіз і ацэнка стану вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, распрацоўка метадалагічных праблем развіцця вышэйшай школы;
    • арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка метадычнай працы ў вышэйшай школе, міжнароднага супрацоўніцтва; арганізацыя і каардынацыя дзейнасці метадычных аб’яднанняў выкладчыкаў;
    • каардынацыя дзейнасці ВНУ па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ[2].

У вобласці гуманітарнай адукацыі:

  • арганізацыйная, інфармацыйная, метадычная і навуковая падтрымка выкладання гуманітарных дысцыплін на ўзроўнях прафесійнай адукацыі;
  • распрацоўка праблем гуманітарных навук і гуманітарызацыі адукацыі, новых тэхналогій навучання і прыватных методык.

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы як базавая ўстанова павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі канцэпцыі бесперапыннай гуманітарнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, новых тэхналогій навучання і методык выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; здзяйсняе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў філасофскіх, гістарычных, эканамічных, сацыяльна-палітычных, культуралагічных, псіхолага-педагагічных і філалагічных дысцыплін вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, агульнаадукацыйных школ.

Шырока практыкуецца вочна-завочнае навучанне. Створана сістэма пастаянна дзеючых семінараў па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Наваполацку, Асіповічах.

Функцыянуюць інавацыйныя семінары павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ПТНУ і ССНУ па абноўленых мадэлях сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, распрацаваным у рамках навукова-даследчай праблематыкі.

Інстытут вядзе навукова-даследчую працу па праблемах нарматыўна-метадычнага забеспячэння вышэйшай школы і гуманітарызацыі адукацыі. РІВШ усталяваў цеснае ўзаемадзеянне з шэрагам даследчых цэнтраў Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расіі[3].

Кіраўніцтва правіць

Заўвагі правіць

  1. https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 Архівавана 23 лютага 2019.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 1 жніўня 2019.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 1 жніўня 2019.
  4. https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6331 Архівавана 23 лютага 2019.