РТІ (баскетбольны клуб, Мінск)

беларускі баскетбольны клуб

РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

РТІ (Мінск)
Заснаваны 1967
Расфарміраваны 2003
Краіна  Беларусь
Горад Мінск

Назвы правіць

  • Радыётэхнік (1967—1968)
  • Буравеснік (1968—1970)
  • РТІ (1970—1995)
  • РТІ-РШВСМ (1995—1997)
  • РТІ-АЗАА (1997—2000)
  • РТІ (2000—2002)
  • РТІ-РВАР (2002—2003)

Гісторыя правіць

Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы[1].

Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе[2][3][4].

У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».

Дасягненні правіць

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

  •   Фіналіст (1) 1998.
  •   Бронзавы прызёр (1) 2000.

Статыстыка выступленняў правіць

У чэмпіянаце СССР правіць

Сезон Ліга Чэмпіянат СССР Заўвагі
1967-68 Першая ліга 7
1968-69 Першая ліга 2
1969-70 Першая ліга 1
1970-71 Вышэйшая ліга 12
1971-72 Першая ліга 1
1972-73 Вышэйшая ліга 9
1973-74 Вышэйшая ліга 7
1974-75 Вышэйшая ліга 8
1975-76 Вышэйшая ліга 8
1976-77 Вышэйшая ліга 8
1977-78 Вышэйшая ліга 8
1978-79 Вышэйшая ліга 6
1979-80 Вышэйшая ліга 9
1980-81 Вышэйшая ліга 8
1981-82 Вышэйшая ліга 9
1982-83 Вышэйшая ліга 5
1983-84 Вышэйшая ліга 10
1984-85 Вышэйшая ліга 6
1985-86 Вышэйшая ліга 9
1986-87 Вышэйшая ліга 11
1987-88 Вышэйшая ліга 7
1988-89 Вышэйшая ліга 9
1989-90 Вышэйшая ліга 10
1990-91 Вышэйшая ліга 13
1991-92 Вышэйшая ліга 9

У чэмпіянаце Беларусі правіць

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
1992-93 Вышэйшая ліга Чэмпіён - Кубак Еўропы — 1/32 фіналу
1993-94 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр - Кубак чэмпіёнаў — 1/16 фіналу
1994-95 Вышэйшая ліга Чэмпіён -
1995-96 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр -
1996-97 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр 5-е месца
1997-98 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Фіналіст
1998-99 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Кубак Корача — папярэдні раўнд
1999-00 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Групавы этап
2000-01 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Бронзавы прызёр
2001-02 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Групавы этап
2002-03 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр н/у

Трэнеры правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Гісторыя выступленняў у вышэйшая лізе СССР
  2. Прызёры чэмпіянату Беларусі Архівавана 12 жніўня 2018.
  3. Поехали!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  4. Страницы истории. Чемпионат Беларуси сезона 1994/1995
  5. Мы о вас давненько не слыхали. Григорий Гольфанд: возвращение в детство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  6. ПОТЕРИ. Умер Анатолий Бутвиловский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.