РШВСМ (баскетбольны клуб)

беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска

РШВСМ  — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту.

РШВСМ
Заснаваны 2001
Расфарміраваны 2004
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Трэнер Міхаіл Фейман

Гісторыя правіць

Рэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (РШВСМ) у чэмпіянаце Беларусі па баскетболе раней была прадстаўлена клубамі РТІ-РШВСМ (1995—1997), РШВСМ-РВАР (1997—1999) і РШВСМ-БДПА (1999—2001).

Каманда, якая была сфарміравана ў 2002 годзе, складалася з баскетбалістаў 1986—1987 гадоў нараджэння і з'яўлялася базавай да юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)[1]. Галоўным трэнерам быў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Сярод гульцоў былі будучыя баскетбалісты мужчынскай зборнай Беларусі Дзмітрый Акуліч, Аляксей Трасцінецкі, Максім Шустаў, Канстанцін Яфрэмаў.

У верасні 2002 года каманда РШВСМ прыняла ўдзел у Кубку Беларусі, дзе заняла 7-е месца[2]. У чэмпіянаце Беларусі-2002/03 каманда выступала ў Першай лізе і стала пераможцам турніру.

У сезоне 2003/04 каманда заявілася ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. Да яе далучыліся вопытныя баскетбалісты Аляксандр Бібік, Георгій Кандрусевіч, Эдуард Прыйма і Андрэй Цэдрык[3].

У верасні 2003 года каманда прыняла ўдзел у Кубку Беларусі і заваявала бронзавыя медалі[4]. У чэмпіянаце Беларусі-2003/04 каманда таксама стала бронзавым прызёрам[5].

Напярэдадні сезона 2004/05 на базе каманды РШВСМ па ініцыятыве кіраўніка фірмы «Віталюр» Аляксандра Яцука быў сфарміраваны прафесійны клуб «Віталюр»[6], які ў далейшым стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі і трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі.

Рэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту ў 2004 годзе была перайменавана ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву (РЦАР), а ў 2014 годзе — у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП)[7]. У чэмпіянаце Беларусі па баскетболе цэнтр быў прадстаўлены клубамі РДВАР-РЦАР (2006/07), БДУІР-РЦАР (2007—2011), БДЭУ-РЦАР (2014/15), БДЭУ-РЦАП (2015/16), РЦАП-СДзЮШАР (з 2017).

Дасягненні правіць

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

  •   Бронзавы прызёр (1): 2003.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
2001/02 Першая ліга 8 н/у
2002/03 Першая ліга 1 7-е месца
2003/04 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр

Трэнер правіць

Крыніцы правіць

  1. ЧЕ. МОЛОДЕЖКА. ЮНИОРЫ. Проблемы общие, перспективы туманные(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2018. Праверана 8 красавіка 2022.
  2. КУБОК БЕЛАРУСИ. Вынужденное омоложение(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
  3. Единственный фронт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
  4. КУБОК БЕЛАРУСИ. Время новое, герои старые(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
  5. Честь по чести(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2018. Праверана 8 красавіка 2022.
  6. ЛИЧНОСТЬ. Александр Яцук: в Европу хотим на любых условиях(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019. Праверана 8 красавіка 2022.
  7. РЦОП ПО ИГРОВЫМ ВИДАМ СПОРТА