Рабочая партыя Францыі
Рабочая партыя Францыі (фр.: Parti Ouvrier Français) — адна з першых марксісцкіх палітычных партый у Францыі. Была заснавана Полем Лафаргам (зяцем Карла Маркса) і Жулем Гедам на ўстаноўчым з’ездзе ў Марсэлі ў 1879 годзе. У 1880 годзе Рабочая партыя прыняла сваю праграму, распрацаваную Лафаргам, Гедам, Марксам і Энгельсам.
Рабочая партыя Францыі | |
---|---|
Parti Ouvrier Français | |
Лідар | |
Заснавальнік | Jules Guesde[d] і Paul Lafargue[d] |
Дата заснавання | 1879 |
Дата роспуску | 1902 |
Штаб-кватэра | Парыж, Францыя |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм, сацыялізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1883 годзе партыя ўдзельнічала ў працы Рабочага інтэрнацыяналу.
З 1893 па 1898 год Жуль Гед быў дэптутатам Палаты дэпутатаў і супрацоўнічаў з іншымі дзеячамі сацыялістычнага руху, такімі як Жан Жарэс. Аднак, супрацоўніцтва было скончана, з прычыны таго, што Жарэс адмовіўся падтрымліваць Альфрэда Дрэйфуса ў справе Дрэйфуса.
У 1902 годзе Рабочая партыя Францыі, аб'яднаўшыся разам з іншымі левымі партыямі, стварыла Сацыялістычную партыю Францыі, якая ў 1905 годзе ўлілася ў Французскую секцыю Рабочага інтэрнацыянала.
Літаратура
правіць- Ligou D. (1962) Histoire du socialisme en France. P.;
- C. Willard C. (1965). Le Mouvement socialiste en France, 1893-1905. Les guesdistes. Ed. sociales.
- J. Verlhac (1997). La formation de l’unité socialiste (1898-1905). L'Harmattan. Reissue of a memoir published in 1947