Сасновы Бор (Светлагорскі раён)

рабочы пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Рабочы пасёлак Сасновы Бор)

Сасно́вы Бор[2] (трансліт.: Sasnovy Bor, руск.: Сосновый Бор) — рабочы пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сасноваборскага сельсавета. Насельніцтва 2025 чал. (2017)[1]

Рабочы пасёлак
Сасновы Бор
Сасновы Бор. Светлагорскі раён (02).jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Васілевічы-II
Рабочы пасёлак з
Насельніцтва
2 025 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2342
Аўтамабільны код
3
Сасновы Бор на карце Беларусі ±
Сасновы Бор (Светлагорскі раён) (Беларусь)
Сасновы Бор (Светлагорскі раён)
Сасновы Бор (Светлагорскі раён) (Гомельская вобласць)
Сасновы Бор (Светлагорскі раён)

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Светлагорска, за 126 км ад Гомеля, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь на лініі ЖлобінКалінкавічы.

ГісторыяПравіць

Утвораны ў 1959 годзе з пасёлку торфапрадпрыемства «Васілевічы-II» у складзе Даманавіцкага раёна. З 1960 г. у Парыцкім раёне, з 1961 — у Светлагорскім[3].

НасельніцтваПравіць

  • 1995 год — 2,7 тыс. чал.[3]
  • 2006 год — 2,5 тыс. чал.
  • 2007 год — 2,5 тыс. чал.
  • 2009 год — 2423 чал. (перапіс)[4]
  • 2016 год — 2086 чал.[5]
  • 2017 год — 2025 чал.[1]

ЭканомікаПравіць

Торфапрадпрыемства «Светлагорскае», машынабудаўнічае прадпрыемства «Светлагорскмашынмаш» і мэблевая фабрыка «Хваёвы».

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  4. Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць