Рабочы факультэт
Рабо́чыя факультэ́ты[1], рабфакі[1] — агульнадукацыйныя навучальныя ўстановы, якія ствараліся ў СССР у 1920—1930-я гады для падрыхтоўкі рабочых і сялян да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Першыя рабочыя факультэты ўзніклі ў 1919 годзе пры Камерцыйным інстытуце і іншых ВНУ ў Маскве. Сістэма рабфакаў заканадаўча была аформлена дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР «Аб рабочых факультэтах» ад 17 верасня 1920 года. У БССР першы рабфак быў створаны пры Горы-Горыцкім земляробчым інстытуце[1].
Існавалі індустрыяльна-тэхнічныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і іншыя рабфакі з тэрмінам навучання 3 гады (дзённыя) і 4 гады (завочныя).
Ліквідаваны ў 2-й палове 1930-х гадоў з развіццём сярэдніх школ і школ рабочай моладзі.
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Рабочыя факультэты, рабфакі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рабочие факультеты // Т. 21. Проба — Ременсы. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)