Рабчык (від птушак)

Ра́бчык, арабок, рабок[1], народная назва арабак (Tetrastes bonasia, або Bonasa bonasia) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Рабчык (від птушак)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bonasa bonasia Linnaeus, 1758

Сінонімы
Tetrastes bonasia
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  677536
NCBI  64669
EOL  892334
FW  369322

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 35-40 см, размах крылаў 48-56 см, маса да 580 грам. Апярэнне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў чорнае горла, на галаве чубок. Крылы кароткія. Палёт ціхі і вельмі манеўраны; рэдка вылятае вышэй дрэў, пры ўзлёце і прызямленні выдае часам гучны «фуркат», які называюць бурчаннем.

Пашырэнне

правіць

Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аддае перавагу вялікім па плошчы старым шыракалістым або змешаным лясам (асабліва з прымессю елак, піхтаў і лістоўніц), з добра развітым падростам, падлескам і групамі ягадных кусцікаў. Жыве ў тайзе, далінах лясных рэк або ручаёў; у гарах даходзіць да вышыні 2000 м.

На Беларусі найбольш трапляецца ў паўночных раёнах. Селіцца ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Аселая расліннаедная птушка. Селіцца парамі.

 
Яйкі

Гняздуецца на зямлі. Гняздо звычайна ў прасеках альбо на палянах у неглыбокай ямцы пад прыкрыццем густых галін; высцілка скупая, з сухой травы, лісця, часам з сухіх галінак. Адкладвае 6—10, зрэдку да 15 яек. Яйкі крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-ржавыя альбо карычнева-жоўтыя з рыжаватым адценнем. Глыбокія плямы больш светлыя i меншыя, паверхневыя — больш інтэнсіўныя, іржава-бурыя, часам без плям.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Аб’ект палявання.

Мае вельмі далікатнае мяса і ў адрозненне ад большасці іншых дзікіх птушак (курапатак, цецерукоў, глушцоў) не патрабуе шпігавання і бардзіравання пры прыгатаванні. У мясе адчуваецца выразны смалісты прысмак і лёгкая «гарчынка», якія можна часткова выдаліць, вымачыўшы тушку ў халодным малаку на працягу 1—2 гадзін. Рабчык паспявае зварыцца ў кіпячым малаку за 3 — 4 хвіліны, пасля чаго яго можна тушыць у масле або смятане, з садавіной і іншым. Можна тушыць і без адварвання, а таксама запякаць, папярэдне абсмажыўшы на масле або шмальцы.

Высока цаніўся і ў польскай, і асабліва ў рускай кулінарыі, у якой да пачатку XX стагоддзя лічыўся адным з сімвалаў (напрыклад, рабчык «па-астраханску» — смажаныя на патэльні рабчыкі падаваліся халоднымі з чырвонай ікрой; катлеты Пажарскага з рабчыка і г.д.)

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Bonasa canescens

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць