Рабінзоны Манцінсаары

беларускі дакументальны фільм

«Рабінзо́ны Манцінсаары» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» сумесна з WDR[de]/Arte[fr] ў 2008 годзе.[1]

Рабінзоны МанцінсаарыM:
Рабінзоны Манцінсаары
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Белсат
Працягласць 55 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2008
IMDb ID 1493130

Сюжэт правіць

Востраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школ і хат жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча — Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымацца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяне краін былога Савецкага Саюза, адзін з іх беларус, а другі — фін. Да Другой сусветнай вайны востраў Манцінсаары[fi] на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытай душой. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтага вострава…

У фільме здымаліся правіць

Акцёр Роля
Аляксей Клюня
Маці Кюльмялуома
Алмаз
Чапі
Тайза

Здымачная група правіць

  • сцэнарый — Віктар Кіпель, Алена Савіч
  • ідэя — Вольга Мікалайчык
  • рэжысёр — Віктар Кіпель
  • аператары — Ян Ганчар, Анатоль Заяў
  • гукатэхнік — Вальдэмар Кучынскі
  • гукарэжысёр — Анне Толкінен
  • карэкцыя колеру — Уфук Генц
  • выканаўчыя прадзюсары — Ціна Бёрнэр, Себаціан Гаснэр
  • рэдактары — Сабіна Рольбэрг, Сары Валанен
  • прадзюсары — Хайна Дэкерт, Каарле Аха

Узнагароды правіць

  • Cinéma du Réel — 2009, пераможца «SCAM Award» Віктар Аслюк
  • Prix Europa — 2009, пераможца «Special Commendation» у катэгорыі «TV Documentary» рэжысёр Віктар Аслюк
  • Festival International du Film Insulaire de Groix (FIFIG) — 2009, пераможца Mention spéciale «Île d'Or» du Jury рэжысёр Віктар Аслюк
  • Festival International du Cinéma des Peuples Ânûû-rû Âboro — 2009, пераможца Best Documentary у міжнароднай катэгорыі рэжысёр Віктар Аслюк

Зноскі

  1. Лапо, Алесь.. Віктар Аслюк: “Дакументальныя фільмы павінныя раскрываць беларускую ментальнасць”(недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (29 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.

Спасылкі правіць