Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Равеснік» Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў — музычны калектыў, заснаваны ў 1958 пры Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў народнай артысткай БССР Марынай Мікалаеўнай Бяльзацкай, якая доўгі час была кіраўніком калектыву. З 1998 года мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляецца Таццяна Паўлаўна Семчанка[1].

Равеснік
Жанры танцы
Гады 1958-
Краіна  Беларусь
Горад г. Мінск

За гады свайго існавання да мастацтва танца ансамбль далучыў больш за 7 тысяч чалавек[1]. На 2012 год у калектыве займаецца каля 600 дзяцей ва ўзросце ад 4-х да 18-ці гадоў[2]. Гастролі ансамблю праходзілі ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Італіі, Турцыі, Андоры, Францыі, Германіі, Партугаліі, Нарвегіі і іншых[1].

Гісторыя правіць

Пачынаючы працу ў якасці кіраўніка «Равесніка», Марына Мікалаеўна стала займацца з дзецьмі, не праводзячы ніякага конкурснага адбору. «Яшчэ ў маладыя гады ў мяне склалася перакананне, — казала яна, — што дзеці, якія ідуць у самадзейнасць, не павінны адбірацца па конкурсе. Ім не павінна быць адмоўлена. Бо выхоўваць пачуццё прыгожага трэба не толькі ў тых, хто мае асаблівыя прыродныя дадзеныя. Кожнае дзіця па-свойму таленавітае»[3].

Толькі два разы ў сваёй гісторыі пад ціскам адміністрацыі быў праведзены конкурс, але ўсё роўна ўсе яго ўдзельнікі былі залічаны ў ансамбль. У цяперашні час жадаючыя танцаваць павінны вытрымаць адбор, бо колькасць прэтэндэнтаў значна перавышае колькасць свабодных месцаў[3].

Упершыню дзеці чатырох-пяці гадоў з’явіліся менавіта ў яе ў калектыве. Адбылося гэта таму, што бацькам, чые дзеці займаліся ў ансамблі Бяльзацкай, не было з кім пакінуць малодшых сваіх дзяцей і яны прыводзілі іх са старэйшымі. Каб іх чымсьці заняць, Марына Мікалаеўна прыдумляла нумары адпаведна з іх узростам.

У 1964 году калектыў першым з дзіцячых самадзейных калектываў атрымаў званне Народны.

Удзельнікі калектыву вывучаюць асновы класічнага танца, народна-сцэнічнай харэаграфіі, элементы сучаснай пластыкі, знаёмяцца з танцамі іншых народаў свету, але асаблівае месца ў працы і жыцця калектыву адводзіцца нацыянальнай беларускай культуры[1].

Удзельнікі калектыву выступалі на лепшых пляцоўках СССР: у калоннай зале Дома Саюзаў  (руск.), Вялікім Акадэмічным тэатры балета СССР. Ансамбль удзельнічаў у правядзенні дзён культуры БССР у Маскве, саюзных рэспублік, міжнародных фестывалях і юбілеях Артэка (1969-72-75-77-79-85-90-91), культурнай праграме Алімпійскіх гульняў у Маскве, ХХІІ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, прадстаўляў Савецкі Саюз на міжнародным фестывалі «Радасць Еўропы  (англ.)»[3].

Рэпертуар правіць

«Беларускую польку» у выкананні «Равеснік» знакаміты харэограф Ігар Майсееў  (руск.) назваў класічным, узорным варыянтам беларускага народнага танца. У рэпертуар ансамбля ўвайшлі танцы розных народаў свету: эстонскі, малдаўскі, польскі, чэшскі, кубінскі. «Равеснік» выконваў пастаноўкі на музыку П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, М. Глінкі, С. Пракоф’ева[3].

Узнагароды правіць

У 1964 годзе ансамбль стаў лаўрэатам фестывалю Усесаюзнага піянерскага лагера «Артэк». У гэтым жа годзе яму прысвоілі званне народнага калектыву[3]. У 1980 годзе «Равеснік» за вялікую працу па эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола  (руск.). Ансамбль танца «Равеснік» з’яўляецца Лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў. У 2004 годзе ансамбль атрымаў званне заслужанага калектыву[2]. У 2005 годзе калектыву прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Кінематограф правіць

Удзельнікі ансамблю танцавалі ў фільме «Рыжы, чэсны, закаханы  (руск.)», харэаграфію там ставіла дачка Бяльзацкай, Лёда Адамаўна Міхайлідзі.

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі