Рагачоўскі настаўніцкі інстытут
Рагачоўскі настаўніцкі інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова ў Рагачове ў 1936—1941 і 1944 гадах, рыхтаваў настаўнікаў 5-7-х класаў для агульнаадукацыйных школ[1].
Рагачоўскі настаўніцкі інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 1936 |
Год закрыцця | 1944 |
Размяшчэнне | Рагачоў |
Гісторыя
правіцьУ 1936 годзе на базе педагагічнага тэхнікума быў адкрыты 2-х гадавы настаўніцкі інстытут з двума факультэтамі: рускай і беларускай моў і гісторыі[2]. У 1938 годзе ў настаўніцкім інстытуце вучыліся 874 студэнта[3]. У 1941 інстытут аб’яўляе набор на літаратурны факультэт[4]. У часы Другой сусветнай вайны быў закрыты. Аднавіў сваю працу 15 сакавіка 1944 года. Аднак у сувязі з тым, што навучальны корпус інстытута быў разбураны ў ходзе баявых дзеянняў, заняткі на трох аддзяленнях: мовы і літаратуры, фізіка-матэматычным і гісторыка-геаграфічным — пачаліся ў Мазыры[5]. Праз невялікі прамежак часу ён быў перайменаваны ў Мазырскі настаўніцкі інстытут.
Дырэктары
правіць- (1936—1938) — Дзяменцій Пятровіч Кардаш[6]
- (1938—1941) — Ануфрый Сцяпанавіч Нікіцін[7]
Зноскі
- ↑ https://blr.belta.by/culture/view/ragachou-zaprashae-na-dzen-belaruskaga-pismenstva-dasje-belta-50560-2016/ Архівавана 3 чэрвеня 2021.
- ↑ http://elib.bspu.by/bitstream/doc/35146/1/%D0%A1%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%BA%D0%B8.pdf
- ↑ https://proliv.livejournal.com/131396.html
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20160902/1472808541-ragachou-mikolka-paravoz-vylivaha-na-beraze-dnyapra-i-paeziya-mesca
- ↑ https://elib.bspu.by/bitstream/doc/36025/1/%D0%92%D1%8B%D1%81%D1%88%D0%B5%D0%B5_%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5_%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5_44-45.pdf
- ↑ https://zapadrus.su/bibli/geobib/grodnok/1313-v-n-cherepitsa-grodnenskij-istoricheskij-kalejdoskop-glava-6.html?start=3
- ↑ http://www.knews.by/?p=31626