Рагачоўскі павет

павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі

Рагачоўскі павет (руск.: Рогачёвский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губерні, з 23 снежня 1796 г. — Беларускай губерні. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да Гомельскага павета, а на поўначы яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павета. З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 валасцей. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.

Рагачоўскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Магілёўская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Рагачоў
Дата ўтварэння 1773
Дата скасавання 1924
Насельніцтва (1897) 224 652
Плошча 6546,1 вёрст²
Рагачоўскі павет на карце

Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.

Адміністрацыйны падзел

правіць

Воласці

правіць
  • Гарадзецкая (адміністрацыйны цэнтр — м. Гарадзец)
  • Доўская (с. Доўск)
  • Дудзіцкая (Дудзічы)
  • Кармянская (м. Карма)
  • Кашалёўская (с. Кашалёва)
  • Кісцянёўская (с. Кісцяні)
  • Лукаўская (с. Лукі)
  • Мяркулавіцкая (с. Меркулавічы)
  • Недайская (с. Недайкі)
  • Пакоцкая (с. Покаць)
  • Палеская (с. Палессе)
  • Расохская (с. Расохі)
  • Рэчкаўская (с. Рэчкі)
  • Стараруднянская (с. Старая Рудня)
  • Стаўбунская (с. Стаўбун)
  • Стрэшынская (м. Стрэшын)
  • Ціхініцкая (с. Ціхінічы)
  • Чачэрская (м. Чачэрск).

Ураднікі павета

правіць

Прамысловасць

правіць

У 1855—1861 гадах у фальварку Астэрманск дзейнічала Астэрманская цукровая мануфактура.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць