Замак каралевы Боны

(Пасля перасылкі з Рагачоўскі палац)

Замак каралевы Боны — традыцыйная назва палаца, які існаваў у 2-й палове XVI — 1-й палове XX ст. у Рагачове. Сапраўдная дата пабудовы невядомая. У ХІХ ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп[1].

Палац
Замак каралевы Боны
Палац у пачатку XX ст.
Палац у пачатку XX ст.
53°03′59″ пн. ш. 30°03′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Рагачоў
Дата заснавання XVI стагоддзе
Стан знішчаны
Map

Архітэктура правіць

 
План замка, М. Шчакаціхін, 1926
 
Рэканструкцыя фасада замка, М. Шчакаціхін, 1926

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак памерамі 21х14 м быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваныя магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны другога паверху. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаныя элементы рэнесанснай ордарнай пластыкі[1].

Ніжні паверх, які прызначаўся для службовых пакояў, складалі чатыры аднолькавыя па памерах прамавугольныя ў плане памяшканні, аддзеленыя адно ад аднаго ўзаемна перпендыкулярнымі калідорамі[2]. Залы злучаліся з бакавымі калідорамі шырокімі арачнымі праёмамі[1]. Кожнае памяшканне было перакрыта парай крыжовых скляпенняў, а калідоры — цыліндрычныя. У верхнім паверсе было два вялікіх пакоі[2].

 
Інтэр'ер замка ў 1926 годзе
 
Контрфорс замка ў 1926 годзе

Найбольш цікавы элементы гэтага будынка — двух'ярусная галерэя-вестыбюль, якая праходзіла з поўдня на поўнач уздоўж галоўнага фасада, звернутага да Дняпра. У сярэдняй частцы галерэя была адкрытай і нагадвала лоджыі італьянскіх рэнесансных палацаў. Яе аздабляла ажурная цыркульная аркада на тонкіх слупах, а ў інтэр'еры — пілястры. У галерэі знаходзілася адкрытая знадворку лесвіца, якая звязвала абодва паверхі[2].

Зноскі

  1. а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць