Рагнеда Мсціслаўна

дачка Мсціслава Уладзіміравіча, жонка Усевалада Ольгавіча

Рагнеда Мсціслаўна (? — 1179) — дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча.

Рагнеда Мсціслаўна
Дата нараджэння не пазней за 18 студзеня 1122
Дата смерці 1179
Месца пахавання
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Маці Хрысціна Інгесдотэр
Муж Усевалад Ольгавіч
Дзеці Святаслаў Усеваладавіч, Yaroslav II Vsevolodovich[d], Zvenislava of Tjernihiv[d] і Anna of Chernihiv[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На думку Ф. Б. Успенскага, няма пэўнасці, што прататыпам імя для дачкі Мсціслаў абраў менавіта Рагнеду Рагвалодаўну, паказальна, што пры выбары імёнаў дочкам ён прынамсі двойчы звярнуўся да скандынаўскіх, якія ўвайшлі ў княжацкі антрапанімікон за часам вялікага князя Уладзіміра Святаславіча. Так, адну з Мсціславен звалі Мальфрыдай, як сваячку або родзічку, меркаваную некаторымі даследчыкамі ці то маці, ці то жонку Уладзіміра, яшчэ адну -- Інгеборгай, яе імя напэўна адсылае да дзеда Інгэ Стэнкільсана і прапрабабы Інгігерды Улафсдотэр.

У летапісе Рагнеда Мсціслаўна згадваецца пад 1169 годам у паведамленні пра смерць свайго брата, вялікага князя Расціслава Мсціславіча. Выступае самастойнай асобай, раіць хвораму вял.кн. Расціславу не ехаць да Кіева, а застацца ў Смаленску. Расціслаў і памірае на шляху да Кіева, у Рагнедзіным сяле Зарубе. Муж Рагнеды Мсціслаўны не названы, на думку Ф. Успенскага, напэўна, да гэтага часу яна была ўдавою. З летапісаў вядома, што некалькі дачок Мсціслава былі замужам на Русі, адна з Усеваладам Ольгавічам (унукам Святаслава Яраславіча), другая -- Яраславам Святаполчычам (унукам Ізяслава Яраславіча), трэцяя -- Брачыславам Давыдавічам (унукам Усяслава Брачыславіча), іх імёны летапісы не называюць, нейкая з іх, магчыма, і ёсць Рагнеда Мсціслаўна. Таксама, Рагнеда магла быць яшчэ адной, восьмай, дачкой Мсціслава або адной з дачок выданых замуж за мяжу, якая вярнулася на Русь, але імёны апошніх вядомы з заходніх крыніц — таму версія малаверагодная.

На думку Ф. Успенскага, Рагнеда Мсціслаўна напэўна была жонкай Усевалада Ольгавіча, князя чарнігаўскага і вял.кн. кіеўскага, бо гледзячы з летапісу мела аўтарытэт у свайго брата кн. Расціслава Мсціславіча, што натуральна для ўдавы вялікага князя кіеўскага, якая ў свой час упэўніла мужа даць наўгародскі сталец аднаму са сваіх братоў Мсціславічаў. Пагатоў, вядома, што ўдава Усевалада памерла ў 1179 годзе. З крыніц жа імя жонкі вял. кн. Усевалада Ольгавіча не вядома, толькі пазнейшы Густынскі летапіс называў яе Марыяй, яшчэ пазней В. Тацішчаў -- Агаф'яй.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Успенский Ф. Б. Скандинавы — Варяги — Русь: Историко-филологические очерки. — М.: Языки славянской культуры, 2002.
  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. — С. 366.