Рагоз

адзіны род раслін сямейства Рагозавые

Раго́з, Пухоўка[4][5] (Týpha) — род кветкавых раслін сямейства Рагозавыя (Typhaceae). Налічвае каля 15 відаў[5] (каля 20, на тэрыторыі былога СССР каля 15 відаў[6]).

Рагоз

Рагоз шыракалісты (Typha latifolia). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typha L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42324
NCBI  4732
EOL  66364
GRIN  g:12513
IPNI  39601
FW  252000

Батанічнае апісанне правіць

Балотныя і водныя расліны вышынёй да 4 м з тоўстымі паўзучымі карэнішчамі. Сцёблы неразгалінаваныя, патоўшчаныя ў ніжняй частцы. Лісце шырока- і вузкалінейнае, плоскае, часам даўжэйшае за сцябло. Кветкі дробныя, у шчыльных цыліндрычных суквеццях (катахах). Верхняя частка суквецця складаецца з тычынкавых кветак, ніжняя — з песцікавых кветак трох відаў[6]. Плод — арэшак з дробнымі валаскамі.

Арэал правіць

Пашыраны пераважна ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 віды: рагоз вузкалісты (Typha angustifolia) і рагоз шыракалісты (Typha latifolia).

Віды правіць

Спіс відаў правіць

 
Typha lugdunensis
 
Typha minima
 
Typha laxmannii
 
Квітнеючыя суквецці-пачаткі рагоза вузкалістага (Typha angustifolia): зверху тычынкавая частка, знізу — песцікавая

Род па даных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 30 первічных і 7 гібрыдагенных відаў[7]:

Гібрыдагенныя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Звесткі пра род Typha у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  6. а б Рагоз (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)
  7. Спіс відаў роду Рагоз на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 7 чэрвеня 2014)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць