Раго́тна[1] (трансліт.: Rahotna, руск.: Роготно) — аграгарадок у Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.

Аграгарадок
Раготна
Косцел в Роготно в праздничные дни летом 2016.jpg
Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
184 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовы індэкс
231476
Аўтамабільны код
4
Раготна на карце Беларусі ±
Раготна (Беларусь)
Раготна
Раготна (Гродзенская вобласць)
Раготна

ГеаграфіяПравіць

На аўтамабільнай дарозе НаваельняКазлоўшчына. За 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзятлава, за 170 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня[2].

ГісторыяПравіць

Упершыню Раготна згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.

 
Панарама мястэчка, 1915

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Раготна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. Паводле інвентару (1843) мястэчка знаходзілася ў валоданні Шукевічаў[3], пазней перайшло да Валовічаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час будынак колішняга касцёла вярнулі каталікам.

У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2013 годзе разам з іншымі населенымі пунктамі скасаванага Раготнаўскага сельсавета Раготна перайшла ў склад Дварэцкага сельсавета[4].

НасельніцтваПравіць

  • 2001 год — 510 жыхароў, 216 двароў[2].

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 БелЭн, 2001
  3. Вячаслаў Адамчык. Фатальная лічба «3». Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў // «Arche» № 5 (10), 2000.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Мястэчкі Слонімскага павета ў першай палове XIX стагоддзя / Соркіна І. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 167—182. — ISBN 985-6602-22-X.
  • Rohotna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 695.
  • Раготна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 202. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

СпасылкіПравіць