Раджастхан
Раджастхан (англ.: Rājasthān) — штат на захадзе Індыі, самы вялікі штат краіны (342 269 км²). Займае 8-е месца ў краіне па колькасці насельніцтва (56,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Джайпур. Іншыя буйныя гарады: Джадхпур, Кота, Удайпур, Аджмер.
Раджастхан | |||
---|---|---|---|
राजस्थान, Rajasthan | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 26 студзеня 1950 | ||
Кіраўнік | Bhajan Lal Sharma[d] | ||
Афіцыйная мова | хіндзі, раджастані | ||
Насельніцтва (2001) |
56,473 млн (8-е месца) | ||
Шчыльнасць | 165 чал./км² | ||
Плошча | 342 236 км² | ||
Абрэвіятура | IN-RJ | ||
Код ISO 3166-2 | IN-RJ | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьЗначная частка плошчы штата ляжыць пад пустыняй Тар і горным хрыбтом Аравалі, які прасціраецца на 850 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Паўднёва-ўсходняя частка штата больш населеная і асвоеная.
Эканоміка
правіцьГаспадарка штата пераважна аграрная. Вырошчваюцца пшаніца, ячмень, бавоўна, тытунь, трыснёг. Індустрыя штата засяроджана ў першую чаргу на здабычы мінеральных рэсурсаў і тэкстылі. Развітая хімічная прамысловасць. Турызм.
Насельніцтва
правіць90% насельніцтва індуісты, 8% — мусульмане.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.