Раджа Первез Ашраф
Раджа Первез Ашраф (нар. 26 снежня 1950) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. З 22 чэрвеня 2012 года да 17 сакавіка 2013 з’яўляўся прэм’ер-міністрам Пакістана.
Раджа Первез Ашраф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Raja Pervaiz Ashraf урду: راجہ پرویز اشرف | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юсуф Рэза Гілані | ||||||
Пераемнік | Мір Хазар Хан Хасо | ||||||
Нараджэнне |
26 снежня 1950 (72 гады) |
||||||
Жонка | Nusrat Parvaiz Ashraf[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, прадпрымальнік | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 26 снежня 1950 года ў невялікім горадзе Сангхары, правінцыя Сінд. У 1970 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне бізнесу і сельскай гаспадаркі, скончыў універсітэт Сінда. Доўгі час быў генеральным сакратаром Пакістанскай народнай партыі.
З 2008 па 2011 г. Раджа Первез Ашраф быў міністрам водных рэсурсаў і энергетыкі Пакістана.
У чэрвені 2012 года Вярхоўны суд Пакістана пазбавіў Юсуфа Гілані права займаць пасаду прэм’ер-міністра палічыўшы, што Юсуф Разы Гілані незаконна займае пасаду кіраўніка ўрада. Гэта звязана з адмовай выканаць выдадзены раней запыт суда аб раскрыцці рахунку прэзідэнта Асіфа Алі Зардары.