Радзюкоўскі сельсавет
Радзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Радзюкі.
Радзюкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Шаркаўшчынскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Радзюкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 1 623 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дулінаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Юзафоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Дуліна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 31 студзеня 1983 года ў склад сельсавета ўвайшлі ўсе населеныя пункты, якія раней падпарадкоўваліся Шаркаўшчынскаму пассавету, за выключэннем Шаркаўшчыны. 9 снежня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шкунціцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Радзюкі, сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (вёскі Загорнае і Юзафова)[2]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Кісялёўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1623 чалавекі[4], з іх 86,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,1 % — палякі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района Архівавана 15 лютага 2022.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.