Радзівонішкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Радзіво́нішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Радзівонішкі.
Радзівонішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Уключаў | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радзівонішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 27 сакавіка 1978 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 27 сакавіка 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гасцілаўскага (Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі) і Голдаўскага (Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.