Радзіма (партыя, Расія)

Усерасійская палітычная партыя «Радзіма» (руск.: Всероссийская политическая партия «Родина») — палітычная партыя ў Расіі, якая мае сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўнай думе. З 2003 па 2004 год насіла назву выбарчы блок «Народна-патрыятычны саюз Радзіма», пасля была пераўтворана ў аднайменную палітычную партыю. З 2006 па 2012 год была распушчана і зноў адноўлена 29 верасня 2012 года (афіцыйна зарэгістравана Мінюстам РФ 21 снежня таго ж года). З 2012 года старшынёй партыі абраны дэпутат Дзяржаўнай думы 6-га склікання, старшыня Агульнарасійскай грамадскай патрыятычнай арганізацыі «Сабор рускіх грамад» і «Добраахвотніцкага руху асобнага прызначэння» Аляксей Аляксандравіч Жураўлёў. Заснавальнікам партыі з’яўляецца віцэ-прэм’ер Урада Расіі Дзмітрый Рагозін.

Усерасійская палітычная партыя «Радзіма»
руск.: Всероссийская политическая партия «Родина»
Partia logo new.svg
Лідар Аляксей Жураўлёў
Заснавальнік Дзмітрый Алегавіч Рагозін
Дата заснавання 14 верасня 2003 (блок НПС Радзіма)
14 лютага 2004 (партыя Радзіма)
29 верасня 2012 (Адраджэнне)
Дата роспуску 28 кастрычніка 2006
Штаб-кватэра
Ідэалогія традыцыяналізм
нацыянал-кансерватызм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 135 тыс. (1 студзеня 2006 г.)
Дэвіз «Слава Расіі»
Месцаў у Дзяржаўнай Думе
  • 49 / 450
    (4 скліканне)
  • 1 / 450
    (7 скліканне)
  • 1 / 450
    (8 скліканне)
Месцаў у рэгіянальных парламентах
6 / 3994
Сайт rodina.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

СпасылкіПравіць