Радзім Гаўдэнцый
Радзі́м Гаўдэ́нцый (чэшск.: Radim, польск.: Radzim Gaudenty, лац.: Gaudentius, ням.: Gaudentius; да 970 — пасля 1006) — каталіцкі святы, першы архібіскуп гнезненскі і першы мітрапаліт на польскіх землях.
Радзім Гаўдэнцый | |
---|---|
Род дзейнасці | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1020 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | хрысціянства |
Бацька | Слаўнік[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРадзім быў пазашлюбным сынам Слаўніка, лівіцкага князя з роду Слаўнікавічаў. Меў зводнага брата Войцеха.
Дата нараджэння Св. Радзіма дакладна невядомая і вылічаная толькі прыкладна (у перыяд паміж 960—970 гадамі) на падставе таго факту, што для атрымання архібіскупскага тытулу мусіў быць не маладзейшы за 30 гадоў.
Пра Радзіма захавалася значна меней біяграфічных звестак, чым пра яго старэйшага брата Св. Войцеха. Ніводны з яго сучаснікаў не стварыў яго жыццеапісанне. Паводле некаторых звестак, вучыўся разам з Войцехам у магдэбургскай школе, але гэта выглядае мала праўдападобным з-за іх розніцы ва ўзросце.
Па прызначэнні Войцеха біскупам (19 лютага 982[2]) працаваў у яго рэзідэнцыі і з тае пары пастаянна дапамагаў свайму брату. У 988 годзе яны разам накіраваліся ў Італію з намерам пакрочыць далей у Святую зямлю. Аднак дасягнуўшы толькі бенедыкцінскага кляштара Монтэ-Касіна, вярнуліся ў Рым. Там з братам далучыліся да бенедыкцінскага кляштара Св. Баніфацыя і Алексія на Авентыне, дзе Радзім і прыняў імя Гаўдэнцый (990). У 992 годзе вярнуліся ў Прагу, адкуль неўзабаве (994) ізноў накіраваліся ў Рым.
Былі накіраваныя місіянерамі да прусаў, ад рук якіх 23 красавіка 997 загінуў Войцех[3]. Сам Радзім, адпушчаны прусамі, разам з іншым удзельнікам іх выправы Бенедыктам звярнуўся да польскага караля Баляслава I Храбрага з просьбаю выкупіць у прусаў цела свайго брата.
У 999 годзе быў пасвечаны ў Рыме на біскупа, і ў 1000 пастаўлены архібіскупам Гнезна.
Дата смерці таксама называецца толькі прыблізна: два чэшскія некралогі падаюць 12 кастрычніка, у той час як некралог з Люнебурга — 14 кастрычніка[4]. Невядомы нават рок смерці, выказваюцца версіі: 1006, 1011, 1016, 1020 або 1022.
Па яго смерці цела было пахавана ў гнезненскай кафедры. У 1039 годзе разам з рэшткамі Св. Войцеха і пяці святых братоў перавезены ў Чэхію і перапахаваны ў крыпце Свв. Казьмы і Дзям'яна ў храме святога Віта.
Зноскі
- ↑ Bartlett R., Bláhová M., Bolina P. і інш. Přemyslovci. Budování českého státu — Nakladatelství Lidové noviny, 2009. — С. 552. — 779 с. — ISBN 978-80-7106-352-0
- ↑ Kol.: Malá československá encyklopedie, Praha 1987, sv. VI., s. 601.
- ↑ Tamże, s.451; T. Sinka, Bł. Radzim Gaudenty, Kraków 2002, s.7
- ↑ Władysław Abraham: Organizacja kościoła w Polsce do połowy XII w. Lwów 1890, s. 80 przyp. 1.
Літаратура
правіць- Vera Schauber, Hanns Michael Schindler. Rok se svatými. — 2. — Kostelní Vydří: Karmelitánské nakladatelství, 1997. — 702 с. — ISBN 80-7192-304-4.
- Bruno z Querfurtu. Život svatého Vojtěcha. — Praha, 1996.
Спасылкі
правіць- www.edejiny.cz Архівавана 2 снежня 2021. (чэшск.)
- www.abcsvatych.com (чэшск.)