Грамадскае аб’яднанне «Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску (Беларусь) для аказання дапамогі жанчынам[1], якія пацярпелі ад гвалту.[2]

Грамадскае аб’яднанне «Радзіслава»
Краіна
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 2002 год
karta-nasiliya.by

Дзейнасць арганізацыі базуецца на наступных падыходах: фемінізме (прычынай гвалту, накіраванага супраць жанчын, лічыцца няроўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі), антыдыскрымінацыі, адмаўленні віктымнасці як прычыны гвалту (поўную адказнасць за гвалт нясе агрэсар, яму нельга знайсці апраўданне), бяспецы і абароне, канфідэнцыяльнасці.

У «Радзіславе» значную частку працы выконваюць актывіст_кі/валанцёр_кі на добраахвотных пачатках.

З 2011 па 2016 год кіраўніцай арганізацыі была Вольга Гарбунова. У 2016 годзе Гарбунова перадала паўнамоцтвы Вользе Казак.[3]

Асноўная дзейнасць арганізацыі: правіць

  • адміністраванне прытулку для жанчын і іх дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту;
  • арганізацыя сацыяльна-псіхалагічнай і юрыдычнай дапамогі жанчынам, пацярпелым ад гвалту (па-за залежнасці ад таго, пражывае яна ў Прытулку альбо не);
  • арганізацыя працы груп узаемадапамогі для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту;
  • арганізацыя трэнінгаў па жаночай самаабароне/асертыўнасцi Wen-Do (упершыню ў Беларусі праведзены Вольгай Ланеўскай);
  • адвакацыя — дзейнасць, накіраваная на абарону правоў і інтарэсаў жанчын і іх дзяцей: ад удзелу ў судовых працэсах і прадстаўлення іх інтарэсаў у іншых дзяржаўных органах да ўдзелу ў працэсах на нацыянальным узроўні па лабіраванні прыняцця спецыялізаванага Закона па прадухіленні хатняга гвалту;
  • правядзенне розных інфармацыйных кампаній і адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў (велапрагулка, канцэрты, выставы, медыйныя праекты, жаночыя фемінісцкія лагеры, флэшмобы, семінары, трэнінгі, лекцыі, майстар-класы, канферэнцыі і г. д.).

Некаторыя дасягненні і мерапрыемствы, арганiзаваныя «Радзіславай»: правіць

  • правядзенне НЕ ВІНАВАТА (Не вінавата / NotHerFault) у Беларусі — міжнароднай дабрачыннай DIY-акцыі супраць гвалту ў сям’і [4];
  • майстар-клас па трафарэтах на тэкстылі і настольнай гульні ReSew — Швейны Кааператыў, 30 лістапада 2019 [5];
  • дакументальны фільм «Добрых дзяўчынак не б’юць» зняты «Беларусьфільмам» (2019, рэж. Галіна Адамовіч) з дапамогай «Радзіславы» [6];
  • майстар-клас па маляванні аголеных людзей "Цялеснасьць і эмоцыі з «Нейтральнай чорнай», 23 кастрычніка 2019 [7];
  • падрыхтоўка альтэрнатыўнай справаздачы (разам з НДА «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы») па ажыццяўленні гендэрнай роўнасці і захаванню правоў жанчын у Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА), які штогод падаецца ў Раду ААН па правах чалавека [8];
  • грамадская акцыя ў падтрымку сясцёр Хачатуран, чэрвень 2019 года [9];
  • пры ўдзеле «Радзіславы» разам з Лабараторыей сацыяльнага тэатру Еўрапейскага коледжу ліберальных мастацтваў пастаўлены дакументальны спектакль «Родныя людзі?» [10];
  • выставачны праект «Традыцыйныя каштоўнасці» праведзены у межах міжнароднай кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту», 26 лістапада - 3 снежня 2018 [11];
  • інтэрактыўная онлайн-карта з выпадкамі праявы агрэсіі да беларусак/беларусаў [12] [13]

Зноскі

  1. пад словам «жанчыны» тут і далей маюцца на ўвазе людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе як дзяўчына/жанчына і/або якія маюць вопыт жаночай сацыялізацыі
  2. Что делать, если бьет муж: помощь при домашнем насилии. Убежище для женщин, пострадавших от насилия — Радислава Архівавана 7 красавіка 2020.
  3. Яўгенія Доўгая. Інтэрв'ю з экс-кіраўніцай ГА «Радзіслава» Вольгай Гарбуновай пра цяжкасці НДА і працу з цяжкімі тэмамі Архівавана 21 верасня 2020.. 34mag. 26.02.2019.
  4. Не виновата | Минск 7-8 марта 2020
  5. ReSew — Швейный Кооператив в Минске: мастер-класс и игра
  6. Ульяна Будик. Дождались. «Беларусьфильм» наконец-то снял кино о реальной проблеме Архівавана 23 снежня 2019.. afisha.tut.by, 28.11.2019
  7. Телесность и эмоции с «Нейтральной черной»
  8. Отчет по осуществлению гендерного равенства и соблюдению прав женщин в Беларуси. Её права. 08.10.2019.
  9. У Мінску запісалі ролік у падтрымку сясцёр Хачатуран, якіх судзяць у Маскве. Еўрарадыё. 25.06.2019
  10. Алена Ляшкевіч. Тэатр як сродак супраць хатняга гвалту. Новы час. 21.12.2018.
  11. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» :: Выстава «Традыцыйныя каштоўнасці» Архівавана 6 верасня 2019.
  12. Объединение женщин помогает тем, кто оказался жертвами домашнего насилия
  13. Домашнее насилие — карта насилия Беларуси Архівавана 7 красавіка 2020.