Радольф Крэйцэр (фр. Rodolphe Kreutzer; 16 лістапада 1766, горад Версаль - 6 студзеня 1831, Жэнева) — французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор, прадстаўнік так званай парыжскай скрыпічнай школы.

Радольф Крэйцэр
Rodolphe Kreutzer
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 лістапада 1766(1766-11-16)
Месца нараджэння Версаль
Дата смерці 6 студзеня 1831(1831-01-06) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Францыя
Бацька Jean Jacob Kreutzer[d]
Маці Elisabeth Trabol[d]
Муж Adélaïde-Charlotte Kreutzer[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты скрыпка
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Немец па паходжанні. Першыя ўрокі музыкі атрымаў у бацькі, затым вучыўся ў Антона Стаміца. З 1802 Крэйцэр займаў пасаду камер-віртуоза пры двары Напалеона I, затым, з 1815, пры Людовіку XVIII. Са дня заснавання Парыжскай кансерваторыі (1795) і да 1826 года Крэйцэр быў прафесарам гэтай установы. Разам з П'ерам Родэ і П'ерам Баё Крэйцэр стварыў класічную методыку выкладання ігры на скрыпцы.

Спадчына Крэйцэра ўключае 19 скрыпічных канцэртаў, 40 опер і іншыя творы, але найбольш вядомым апынуўся зборнік эцюдаў (42 études ou caprices, 1796), да гэтага часу выкарыстоўваецца ў якасці навучальнага дапаможніка.

Крэйцэру прысвечана так званая Крэйцарава саната Бетховена, аднак Крэйцэр яе ніколі не выконваў.

Зноскі

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць