Радунскі замак
Радунскі замак (таксама вядомы як Замак каралевы Боны, Шведскі вал) — колішні замак недалёка ад Радуні (Воранаўскі раён), рэшткі якога размешчаны на ўзвышшы сярод забалочанай мясцовасці на беразе ракі Радунька на паўднёвы ўсход ад в. Гарадзішча.
Замак | |
Радунскі замак | |
---|---|
| |
54°02′07″ пн. ш. 25°03′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000129 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ад замка захаваліся валы чатырохвугольная, памерам 85 х 60 м. Пляцоўка замка паднятая на вышыню да 8 м над далінай ракі, валы маюць вышыню 3-5 м. Замчышча абкружана ровам глыбінёй 2,5-3 м і шырынёй 6-8 м, памеры рова, верагодна, вызначаны пад час раскопак, бо ўжо ў ХІХ стагоддзі роў быў практычна засыпаны. У паўднёва-ўсходнім вугле валоў да нашага часу бачны ўваход, там месцілася ўязная вежа-брама з пад’ёмным мастом. Гісторыкі лічылі, што аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляна-земляных умацаванняў. Пры раскопках быў выяўлены культурны пласт у 0,4-0,5 м. Ф. Пакроўскі ў кнізе «Археологическая карта Виленской губернии» (Вільня, 1893), пісаў, што ўнутры вала, па кутах гарадзішча маюцца невысокія ўзвышэнні, верагодна, рэшткі былых пабудоваў, што пацвярджаецца таксама багаццем тут цагляных і кафляных абломкаў. Падчас раскопак гарадзішча ў той час былі знойдзены старадаўнія манеты, піка і асаблівай формы жалезная сякера, якая захоўвалася ў вёсцы Юцюны. Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага ўдакладняе, што археолагамі была знойдзена кераміка XIV—XVII стст., паліваная і тэракотавая кафля, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякера, манеты XV—XVII стст. і інш.
У XIV—XVII ст. замак быў вялікакняскай маёмасцю. Пакроўскі піша, што паводле народнага падання, пераказанага тутэйшым настаўнікам, перад тым як з’ехаць у Белавежскую пушчу, у Радунскім замку нейкі час жыла каралева Бона. Як было напісана вышэй, на поўначы Лідскага павета было некалькі «замкаў каралевы Боны».
У 20 кастрычніка 1536 г. у прысутнасці вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога была падпісана дамова пра шлюб Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштольда.
Вандалін Шукевіч лічыў, што так званы замак Боны ў Радуні гэта былы двор старасты, які застаўся з часоў, калі існавала Радуньскае староства.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13), С. 224.
- Лаўрэш Леанід. Радуньскі замак // Наша Слова №25(968), 23 чэрвеня 2010. // на pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Таямнічыя замкі Лідчыны // Маладосць. 2012. №6. С. 97–100. // на pawet.net
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радунскі замак
- Радуньскі замак
- Радунскі замак на сайце «Архіварта»