Радунскі раён
Ра́дунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — вёска Радунь (з 1958 г. гарадскі пасёлак). 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Асаўскі, Жырмунскі, Забалацкі, Казакоўшчынскі, Нацкі, Помедскі, Радунскі, Салтанішкаўскі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі. З 20 верасня 1944 г. у Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Салтанішкаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 г. скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Воранаўскі і Шчучынскі раёны.
Радунскі раён | |
Краіна | |
---|---|
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Радунь |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Шчыльнасць | – |
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Радунскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 69. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.