Радунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.

Радунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радунь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
23 студзеня 2014
Дата скасавання 30 красавіка 1958
Насельніцтва (2019) 3 531
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета[1]. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. У 1977 годзе са Старасмільгінскага сельсавета ў склад пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя Смільгіні[3]. 24 красавіка 1978 года ў склад пассавета з Пашкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы)[4]. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў, без Радуні) — 1874 чалавекі[6], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы, 1,3 % — рускія, 1,3 % — цыганы[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[8].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 289 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.