Адкрыць галоўнае меню

Ра́дунька — рака ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).

Радунька
Вусце Рака Дзітва
Даўжыня 28 км
Вадазбор 169 км²

Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, праз гарадскі пасёлак Радунь, упадае ў Дзітву на ўсходзе ад вёскі Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 224. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.