Раду Албат (рум.: Radu Albot; нар. 1989, Кішынёў) — малдоўскі тэнісіст[2].

Тэніс
Раду Албат
Нарадзіўся 11 лістапада 1989(1989-11-11) (34 гады)
Кішынёў, Малдова
Грамадзянства Сцяг Малдовы Малдова
Рэзідэнцыя
Рост 175 см
Вага 69 кг[1]
Прафесійная кар’ера 2006–...
Вядучая рука правая (двухручны бэкхенд)
Прызавыя грошы $748,426
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 20-23
Тытулы 0
Найвышэйшы рэйтынг 85 (24 жніўня 2015)
Цяперашні рэйтынг 101 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія другі квал. раўнд (2012, 2013, 2015, 2016)
Францыя 1/64 фіналу (2016)
ЗША 1/64 фіналу (2014, 2015, 2016)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 13–14
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 68 (22 чэрвеня 2015)
Цяперашні рэйтынг 259 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/32 фіналу (2016)
Францыя чвэрцьфінал (2015)
ЗША 1/32 фіналу (2015)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016

Біяграфія і кар'ера правіць

Нарадзіўся 11 лістапада 1989 года ў Кішынёве, Малдаўскай ССР, цяпер Рэспублікі Малдова.

У тэнісны спорт Раду прывёў яго бацька Уладзімір, які спачатку трэнаваў сына[3].

У шаснаццаць ён займаў другі радок лепшых тэнісістаў сярод юнакоў у Еўропе, неўзабаве дасягнуўшы адзінаццатай пазіцыі ў сусветным рэйтынгу юніёраў. У 2006 годзе ён стаў прафесіяналам.

Выйграваў два адзіночныя і адзін парны тытул тура ATP Challenger, чатырнаццаць адзіночных і сем парных тытулаў ITF Futures, а таксама адзін парны тытул ATP World Tour. Быў рэгулярным членам каманды Рэспублікі Малдова на Кубках Дэвіса з 2007 года.

Дасягнуўшы 3 жніўня 2015 года пазіцыі ў рэйтынгу ATP № 99, Раду Албот стаў першым малдоўскім тэнісістам у ТОП-100. Сваёй найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — № 85, дасягнуў 24 жніўня 2015 года.

Адначасна са спартыўнай кар'ерай, Раду Албат з'яўляецца супрацоўнікам службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Малдовы, маючы званне лейтэнанта.

Зноскі

Спасылкі правіць