Радчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Радчыцкі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Радчыцк.
Радчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Столінскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радчыцк |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 441 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
ГісторыяПравіць
Сельсавет створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Рухчаўскага сельсавета перададзена вёска Аўсямірава[2].
СкладПравіць
- Вёска Аўсямірава
- Вёска Вялікі Лес
- Вёска Калоднае
- Вёска Паніжжа
- Вёска Радчыцк
НасельніцтваПравіць
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1441 чалавек[3], з іх 98,1 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 425
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.